• НабярэжнаяНабярэжная
  • Комплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваўКомплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваў
  • Праваслаўны храм у г. МіёрыПраваслаўны храм у г. Міёры
  • МіёрыМіёры
  • Фізкультурна-аздараўленчы комплексФізкультурна-аздараўленчы комплекс
Галоўная -  Эканоміка -  Абарона правоў спажыўцоў

Абарона правоў спажыўцоў

Тавары лёгкай прамысловасці, якiя прапанаваны спажыўцам, павінны адпавядаць патрабаванням якасці і бяспекі.

Пытанні якасці і бяспекі тавараў лёгкай прамысловасці, якія рэалізуюцца, па-ранейшаму актуальныя.

Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь i Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь (далей - Дзяржстандарт) на пастаяннай аснове праводзіцца работа па выяўленні і спыненні фактаў паступлення і рэалізацыі на ўнутраным спажывецкім рынку прадукцыі лёгкай прамысловасці, якая не адпавядае заяўленым характарыстыкам якасці і патрабаванням бяспекі, што ўстаноўлены заканадаўствам, у прыватнасці ТР МС 017/2011 «Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці»:

  • за 9 месяцаў 2018 годаўстановамісанітарна-эпідэміялагічнайслужбырэспублікіправедзенынаглядныямерапрыемствыўдачыненніда 756 суб'ектаў, якіярэалізуюцьтаварылёгкайпрамысловасці, прычымукожнагапятагасуб'ектагаспадараннявыяўленыпарушэннісанітарна-эпідэміялагічных, гігіенічныхпатрабаванняўіпрацэдур;
  • абласнымі інспекцыямі Дзяржстандарта праведзена 1700 кантрольна-наглядных мерапрыемстваў, у тым ліку праверана 530 суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці, якія ажыццяўляюць рэалізацыю прадукцыі лёгкай прамысловасці па «нізкіх» коштах (праверана 9 тысяч найменняў тавараў). Парушэнні ўстаноўлены практычна па ўсіх правераных назвах тавараў.

У мэтах спынення парушэнняў інспекцыямі Дзяржстандарта і ўстановамі санітарна-эпідэміялагічнай службы прыняты наступныя меры:

  • забароненарэалізацыя 19 тысячпартыйнебяспечнайпрадукцыінаагульнуюсуму 2 мільёнырублёў (утымліку 8 тысячпартыйпрадукцыіпа «нізкіх» коштахнаагульнуюсуму 800 тысячрублёў);
  • складзена 422 пратакола аб адміністрацыйных правапарушэннях (у тым ліку 264 пратакола за рэалізацыю небяспечнай прадукцыі па «нізкіх» коштах);
  • выдадзены прадпісанні аб арганізацыі выключэння з абарачэння 17 найменняў імпартнай прадукцыі, якая не адпавядае патрабаванням тэхнічных рэгламентаў па бяспецы;
  • спынена дзеянне 3 дакументаў аб ацэнцы пацвярджэння адпаведнасці;
  • забаронены ўвоз і абарачэнне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь 5 найменняў небяспечнай прадукцыі;
  • выдадзена 84 прадпісанні (рэкамендацыі) па ліквідацыі парушэнняў, забаронена рэалізацыя больш за 2 тысячы адзінак тавараў лёгкай прамысловасці.

Вынікі праведзеных наглядных мерапрыемстваў паказваюць, што ўстаноўленыя парушэнні носяць сістэмны характар.

Тыповымі парушэннямі пры рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці (у тым ліку тавараў для дзяцей) з'яўляюцца:

  • адсутнасць поўнай ідэнтыфікацыі прадукцыі;
  • недакладная маркіроўка тавару;
  • адсутнасць дакументаў, якія пацвярджаюць якасць і бяспеку;
  • прад'яўленне фальсіфікаваных копій дакументаў;
  • неадпаведнасць па паказчыках бяспекі «гіграскапічнасць» і «паветрапранікальнасць»;
  • няўстойлівасць афарбоўкі да мыцця, сухога трэння;
  • у вырабах для нованароджаных і бялізнавых вырабах для дзяцей ва ўзросце да года дэкаратыўныя элементы выкананы з сінтэтычных матэрыялаў і непасрэдна кантактуюць са скурай дзіцяці; злучальныя швы з абкідваннем зрэзаў у бялізнавых вырабах выкананы на вываратны бок;
  • у дзіцячым абутку не выканана вышыня абцаса, прыменена недапушчальная падшыўка з тэкстыльных матэрыялаў з укладаннем хімічных валокнаў больш за 20%, у туфлях ясельных прыменена адкрытая пятачная частка.

Звяртаем увагу! Згодна з патрабаваннямі ТР МС 017/2011 маркіроўка прадукцыі лёгкай прамысловасці павінна легка чытацца, быць дакладнай і даступнай для агляду і ідэнтыфікацыі.

Прыздзяйсненніпакупкінеабходнапераканаццаўнаяўнасціабавязковайінфармацыінарускайабобеларускаймовенатавары (этыкетцы, якаяпрымацоўваеццадатавару, таварнымярлыку), аменавіта: пранайменневытворцыі / ціпрадаўца, датувырабу, складсыравіны, адрас (месцазнаходжанне) прадаўца, адрас (месцазнаходжанне) вытворцы, адзінызнакабарачэнняпрадукцыінарынкукраін-членаўМытнагасаюза (ЕАС) іінш.

Прыэксплуатацыіадзенняііншыхтэкстыльныхвырабаўвартазвяртацьувагуназнакі, інструкцыіпаасаблівасцяхдоглядузавырабаміўпрацэсеэксплуатацыіііншыяабазначэнні.

Звяртаем увагу! Прадавец абавязаны па патрабаванні спажыўца прадаставіць яму дакументы, якія пацвярджаюць якасць тавару.

Звяртаем увагу! Не дапускаюцца на тавары ўказанне «экалагічна чыстая», «артапедычная» і іншыя аналагічныя зацвярджэнні без дакументаў, якія пацвярджаюць дакладнасць гэтай інфармацыі.

Звяртаем увагу! Кожны спажывец пры куплі тавараў павінен уважліва ставіцца да выбару, вывучаючы інфармацыю аб умовах прадастаўлення скідак, правядзення акцый або інфармацыю наступнага зместу: «апошні дзень акцыі», «ліквідацыя склада / крамы», «татальны распродаж» і іншых хітрасцях нядобрасумленных суб'ектаў і не забываць пра свае правы.

Бяспечных, якасных і прыемных пакупак!

Карысная інфармацыя для спажыўцоў

На афіцыйным сайце Дзяржстандарта размешчаны рэестры, дзе спажыўцы могуць атрымаць інфармацыю:

  • адзіны рэестр выдадзеных сертыфікатаў адпаведнасці і зарэгістраваных дэкларацый адпаведнасці Мытнага саюза;
  • рэестр небяспечнай прадукцыі, якая забаронена да ўвозу і (ці) абарачэння на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
  • рэестр Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці.