• НабярэжнаяНабярэжная
  • Комплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваўКомплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваў
  • МіёрыМіёры
  • Праваслаўны храм у г. МіёрыПраваслаўны храм у г. Міёры
  • Фізкультурна-аздараўленчы комплексФізкультурна-аздараўленчы комплекс
Галоўная -  Актуальная інфармацыя

20 красавіка - рэспубліканскі суботнік

16.04.2019

У сувязі з тым, што 2019 год з'яўляецца Годам малой радзімы, а таксама падрыхтоўкай да святкавання 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ў мэтах падтрымкі прапаноў калектываў работнікаў арганізацый і мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, і ў мэтах выканання пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 красавіка 2019 г. № 231 "Аб правядзенні рэспубліканскага суботніка ў 2019 годзе", распараджэння старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 15 красавіка 2019 г. № 89р «Аб правядзенні рэспубліканскага суботніка", распараджэнні старшыні Міёрскага раённага выканаўчага камітэта ад 15 красавіка 2019 г. № 144р "Аб правядзенні рэспубліканскага суботніка ў 2019 годзе" 20 красавіка 2019 г. у Міёрскім раёне праводзіцца на добраахвотнай аснове рэспубліканскі суботнік на працоўных месцах, добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан гісторыка-культурных каштоўнасцей, тэрыторый населеных пунктаў, падрыхтоўка дзіцячых аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагераў да летняга сезона.
Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка (далей – грашовыя сродкі), у тым ліку на працоўных месцах, у аб'ёмах, што вызначаюцца добраахвотна работнікамі, уключаючы работнікаў, дзейнасць якіх не звязаная з вытворчасцю прадукцыі (работ), аказаннем платных паслуг, пералічваюцца на разліковы рахунак Міёрскага раённага выканаўчага камітэта № BY71AKBB36419030000622100000 у цэнтры банкаўскіх паслуг № 213 філіяла № 216 адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк» г. Полацк, вул. Францыска Скарыны, д. 4, БІК AKBBBY21216, УНП 300071397, прызначэнне плацяжу "сродкі рэспубліканскага суботніка" з наступным пералікам на рахунак Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.
Пры ўдзеле ў рэспубліканскім суботніку некамерцыйных арганізацый па рашэнні калектываў работнікаў гэтых арганізацый грашовыя сродкі могуць пералічвацца ў памерах, вызначаных добраахвотна самімі калектывамі, у адпаведнасці з парадкам, устаноўленым Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь.
Утрыманне наймальнікамі грашовых сродкаў з заработнай платы работнікаў, для якіх 20 красавіка 2019 г. з'яўляецца працоўным днём, праводзіцца з іх згоды ў памерах, вызначаных добраахвотна самімі калектывамі работнікаў.