• МіёрыМіёры
  • Комплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваўКомплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваў
  • Праваслаўны храм у г. МіёрыПраваслаўны храм у г. Міёры
  • НабярэжнаяНабярэжная
  • Фізкультурна-аздараўленчы комплексФізкультурна-аздараўленчы комплекс
Галоўная -  Актуальная інфармацыя

26 мая «Полымя свету» II Еўрапейскіх гульняў у Міёрскім раёне

20.05.2019

26 мая ў 15.00 г. у гідралагічным заказніку "Ельня" (у раёне в. Канахі, урочышча Табары) адбудзецца сустрэча ўдзельнікаў эстафеты.
12 мая сімвал II Еўрапейскіх гульняў – “Полымя свету” - прыбыў у Беларусь. У кожнай вобласці эстафета прабудзе 6 дзён.
"Полымя свету" II Еўрапейскіх гульняў прыбудзе ў Віцебскую вобласць 24 мая. Эстафета пройдзе па маляўнічых і знакавых месцінах Віцебска і Наваполацка, Полацкага, Аршанскага, Браслаўскага, Міёрскага і Глыбоцкага раёнаў.
У прыватнасці, факеланосцы наведаюць вядомыя далёка за межамі Беларусі прадпрыемствы: ААТ “Нафтан”, у тым ліку завод “Палімір”, холдынг “Марка”, кандытарскую фабрыку “Віцьба”, Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат, Аршанскі льнозавод. Ацэняць прыгажосць прыродных жамчужын Віцебскай вобласці - Бярэзінскага біясфернага запаведніка і рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Ельня», палюбуюцца гісторыка-культурнымі славутасцямі.
Факеланосцамі выступяць вядомыя спартсмены, прадстаўнікі культуры, навукі, мастацтва і бізнесу, грамадскія дзеячы. Сярод ураджэнцаў Віцебскай вобласці, якія плануюць удзельнічаць у забегу, генеральны дырэктар холдынгу "Марка" Мікалай Мартынаў, заслужаная артыстка Беларусі Ларыса Грыбалёва, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў Ігар Каныгін і бронзавы-Вадзім Дзевятоўскі, паралімпійцы Аляксей Талай і Яўген Лук'яненка.
21 чэрвеня ў г.Мінску на стадыёне «Дынама» адбудзецца цырымонія адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў 2019 года.
У II Еўрапейскіх гульнях прымуць удзелу больш за 4 тысячы спартсменаў з 50 краін, якія будуць спаборнічаць у 15 відах спорту.