• НабярэжнаяНабярэжная
  • Праваслаўны храм у г. МіёрыПраваслаўны храм у г. Міёры
  • Комплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваўКомплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваў
  • Фізкультурна-аздараўленчы комплексФізкультурна-аздараўленчы комплекс
  • МіёрыМіёры
Галоўная -  Актуальная інфармацыя

27 сакавіка 2020 года праводзіцца адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Прышпіліся да бяспекі!»

24.03.2020

У мэтах прафілактыкі дарожна-транспартных здарэнняў з цяжкімі наступствамі 27 сакавіка 2020 года праводзіцца Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Прышпіліся да бяспекі!» (Прапаганда выкарыстання сродкаў пасіўнай бяспекі (рамянёў бяспекі, шлемаў і дзіцячых утрымліваючых прылад).

Акцыя акрамя прафілактыкі дарожна-транспартных здарэнняў прапагандуе выкарыстанне рамянёў бяспекі і дзіцячых утрымліваючых прылад.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што за невыкарыстанне дзіцячага ўтрымліваючага прыстасавання ў выпадках, калі яно абавязкова, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па частцы 5 артыкула 18.14 КоАП Рэспублікі Беларусь і цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да чатырох базавых велічынь, у выпадку паўторнага невыкарыстання дзіцячага ўтрымліваючага прыстасавання на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне, кіроўца будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па частцы 12 артыкула 18.14 КоАП Рэспублікі Беларусь у выглядзе накладання штрафу ў памеры ад двух да васьмі базавых велічынь.

Задумайцеся пра сваю бяспеку на дарозе сёння, і ў Вас абавязкова будзе шчаслівае заўтра!

Старэйшы дзяржаўтаінспектар

Аддзялення ДАІ

Мiёрскага РАУС А.Ф.Савейка