• Фізкультурна-аздараўленчы комплексФізкультурна-аздараўленчы комплекс
  • НабярэжнаяНабярэжная
  • МіёрыМіёры
  • Комплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваўКомплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваў
  • Праваслаўны храм у г. МіёрыПраваслаўны храм у г. Міёры
Галоўная -  Актуальная інфармацыя

Акцыя "Тэхагляд" праходзіць на Міёршчыне

08.08.2019

Прафілактычнае мерапрыемства «Дзяржтэхагляд» праходзіць з 7 па 17 жніўня. Супрацоўнікі ДАІ правяраюць аўтамабілі на наяўнасць допуску да ўдзелу ў дарожным руху.

У мінулым годзе ў краіне на 13 % вырасла колькасць ДТЗ з-за тэхнічных няспраўнасцей аўтамабіляў. На 67 % больш загінулых, на 74 % – пацярпелых. Сёлета 8 аварый, у якіх тры чалавекі загінулі і 27 паранены.

Да прыкладу, у Мінску вадзіцель «ЗіЛа» наехаў на пешаходаў, якія пераходзілі праезную частку на зялёнае святло. З-за непаладак у тармазной сістэме загінула школьніца. У Магілёўскай вобласці бяспраўнік сеў за руль няспраўнага легкавіка і наехаў на пенсіянерку. Яна загінула на месцы здарэння.

КОЖНЫ кіроўца павінен сачыць за станам свайго аўто, своечасова праходзіць тэхагляд. Гэта клопат пра бяспеку ўсіх удзельнікаў дарожнага руху.

 Кіраванне транспартным сродкам без дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху караецца папярэджаннем ці штафам ад адной да трох базавых велічынь. За паўторнае парушэнне – штраф ад двух да пяці базавых.

Няспраўнасці аўтамабіля могуць прывезці да аварый з цяжкімі наступствамі.