• Праваслаўны храм у г. МіёрыПраваслаўны храм у г. Міёры
  • Фізкультурна-аздараўленчы комплексФізкультурна-аздараўленчы комплекс
  • МіёрыМіёры
  • Комплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваўКомплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваў
  • НабярэжнаяНабярэжная
Галоўная -  Актуальная інфармацыя

Гадзіна Зямлі

24.03.2020
Гадзіна Зямлі (англ. Earth Hour) — штогадовая міжнародная падзея, якая праводзіцца Сусветным фондам дзікай прыроды (WWF). Праводзіцца ў апошнюю суботу сакавіка і заклікае ўсіх выключыць святло на адну гадзіну, каб стымуляваць інтарэс да праблемы змянення клімату, светлавога забруджвання і іншых экалагічных тэм. Упершыню гэтае мерапрыемства было арганізавана Сусветным фондам дзікай прыроды ў Аўстраліі сумесна з выданьнем The Sydney Morning Herald у 2007 годзе, ужо на наступны год атрымала сусветную падтрымку, а ў 2009 годзе ўжо стала самай масавай акцыяй у гісторыі чалавецтва — паводле ацэнак WWF, яно закранула больш за мільярд жыхароў планеты. У Рэспубліцы Беларусь Гадзіна Зямлі праводзіцца з 2009 года.