• Праваслаўны храм у г. МіёрыПраваслаўны храм у г. Міёры
  • Фізкультурна-аздараўленчы комплексФізкультурна-аздараўленчы комплекс
  • МіёрыМіёры
  • Комплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваўКомплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваў
  • НабярэжнаяНабярэжная
Галоўная -  Актуальная інфармацыя

Семінар па гендэрнай роўнасці пройдзе ў Міёрах

13.11.2019

20 лістапада ў Міёрах будзе арганізаваны семінар па гендэрнай роўнасці, асноўная ідэя якога - фарміраванне ва ўдзельнікаў семінара разумення прынцыпаў гендэрнай роўнасці, магчымасцяў і механізмаў забяспячэння прынцыпаў гендэрнай роўнасці ў распрацоўцы і рэалізацыі Стратэгіі ўстойлівага развіцця Міёрскага раёна.

Удзел у семінары могуць прымаць прадстаўнікі падраздяленняў Міёрскага райвыканкама, устаноў адукацыі, культуры і сацыяльнага забяспячэння, мясцовыя жыхары і іншыя зацікаўленыя. Для ўдзелу ў семінары неабходна зарэгістравацца па спасылцы https://forms.gle/vxcDeDdPBZpB6Qq9A або па тэл. + 375 29 591 12 95 (Наталля).
Праграма семінара і інфармацыя пра месца правядзення з'явяцца ў сацыяльных сетках праекта “Разам для грамады і прыроды: Міёрскі раён” (vk.com/mioryproekt, ok.ru/mioryproekt, www.facebook.com/mioryproekt). Далучайцеся і сачыце за апошнімі навінамі!

Семінар пройдзе ў рамках праекта "Разам для грамады і прыроды: Мiёрскi раён", які фінансуе Еўрапейскі Саюз і рэалізуюць Міёрскі райвыканкам, Ахова птушак Бацькаўшчыны і Латвійскі Сельскі Форум.