• НабярэжнаяНабярэжная
  • Фізкультурна-аздараўленчы комплексФізкультурна-аздараўленчы комплекс
  • Комплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваўКомплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваў
  • МіёрыМіёры
  • Праваслаўны храм у г. МіёрыПраваслаўны храм у г. Міёры
Галоўная -  Актуальная інфармацыя

“Вялікая размова з Прэзідэнтам”

02.04.2019

Падчас падрыхтоўкі і правядзення “Вялікай размовы з Прэзідэнтам” у адрас Кіраўніка дзяржавы паступіла каля 2,5 тысячы зваротаў. Вынікі іх разгляду знаходзяцца на асаблівым кантролі ў Адміністрацыі Прэзідэнта.

Аналіз паказаў, што найбольш актуальныя для жыхароў практычна ўсіх рэгіёнаў пытанні ўзроўню заработнай платы, пенсіённага забеспячэння, пашырэння магчымасцей сямейнага капіталу, прадастаўлення льгот асобным катэгорыям грамадзян, будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай, кампенсацыі грашовых укладаў савецкага перыяду, а таксама адсутнасць дзейсных мер, накіраваных на дынамічнае і раўнамернае развіццё рэгіёнаў.

Ад грамадзян Міёршчыны ў адрас Прэзідэнта паступілі два звароты. Да гэтага ў райвыканкам не звярталіся.

У сям’і са Слабады чацвёра дзяцей, двое з якіх непаўналетнія, малодшы з асаблівасцямі развіцця. Каб ён рос і жыў нароўні з іншымі, варта наведваць Цэнтр карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі, які знаходзіцца ў Міёрах. Для пераезду вырашылі пабудаваць у горадзе кватэру. Цяпер жывуць у доме, які належыць адной з сельгасгаспардарак раёна. З 2015 года імкнуліся яго прыватызаваць. Аднак дазволу ад дырэктара не атрымалі. Не знайшоўся і дагавор найма, згодна з якім некалі засялялі і прапісвалі ў дом маці. За кансультацыяй нікуды не звярталіся, таму і не сталі ў чаргу маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Па рэкамендацыі спецыялістаў аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама жыхарка Слабады звярнулася з заявай ва Узмёнскі сельвыканкам, каб стаць на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Цяпер збіраюць неабходныя дакументы. Сям’ю, якая выхоўвае дзіця-інваліда, уключаць у раённыя спісы на пазачарговае атрыманне аднаразовай субсідыі на будаўніцтва (рэканструкцыю) ці набыццё жылых памяшканняў. Сёлета ў райцэнтры ўзводзіцца 40-кватэрны дом па вуліцы Лермантава, 29. Аднак у сувязі з цяжкім матэрыяльным становішчам плануюць скарыстацца льготамі ў 2020 годзе, калі запланавана будаўніцтва аналагічнага па вул. Лермантава, 27.

У Сям’І з Пестунаў, дзе трое дзяцей, адзін з якіх з асаблівасцямі развіцця, а маці інвалід другой групы па зроку, таксама не атрымалася стаць на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. На падставе пададзенай заявы Міёрскі сельвыканкам ажыццявіў працэдуру і 18 сакавіка 2019 года прыняў адпаведнае рашэнне. Вяскоўцы будуць будаваць двухпакаёвую кватэру ў горадзе з выкарыстаннем сродкаў дзяржпадтрымкі.