• Фізкультурна-аздараўленчы комплексФізкультурна-аздараўленчы комплекс
  • НабярэжнаяНабярэжная
  • МіёрыМіёры
  • Комплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваўКомплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваў
  • Праваслаўны храм у г. МіёрыПраваслаўны храм у г. Міёры
Галоўная -  Улада -  Выканаўчая ўлада -  Падраздзяленні райвыканкама -  Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне -  Дзяржаўная ўстанова «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Міёрскага раёна»

Дзяржаўная ўстанова «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Міёрскага раёна»

Дзяржаўная ўстанова «Тэрытарыяльны цэнтр
сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва
Міёрскага раёна»

211287, Віцебская вобласць, г. Міёры, вул. Камуністычная, 36-2
E-mail: miory.r-tc@mintrud.by
Рэжым работы: з 8.00 да 17.00
ВЫХАДНЫЯ ДНІ: субота, нядзеля

Вышэйстаячая арганізацыя: Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Міёрскага райвыканкама (211287, г. Міёры, вул. Камуністычная, д.8, тэл. 5 15 84)

27 студзеня 1988 года рашэннем Міёрскага раённага выканаўчага камітэта «Аб арганізацыі надомнага абслугоўвання адзінокіх састарэлых і непрацаздольных грамадзян» створана аддзяленне сацыяльнай дапамогі на даму.

10 студзеня 2002 года рашэннем Міёрскага раённага выканаўчага камітэта ад 26 кастрычніка 2001 года створана дзяржаўная ўстанова сацыяльнай абароны «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Міёрскага раёна».

Мэта дзейнасці – ажыццяўленне на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі арганізацыйнай, метадычнай і практычнай дзейнасці па сацыяльным абслугоўванні грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

ДЫРЭКТАР Шамёнак Алена Венедзіктаўна

АСНОЎНЫЯ ЗАДАЧЫ:

удзел у адсочванні сацыяльна-дэмаграфічнай сітуацыі і распрацоўцы прапаноў па ўдасканаленні сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі;
дыферэнцыраваны (па катэгорыях) улік грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, вызначэнне неабходных ім форм сацыяльнага абслугоўвання, відаў сацыяльных паслуг;
аказанне грамадзянам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, паслуг часовага прытулку, матэрыяльнай дапамогі, кансультацыйна-інфармацыйных, сацыяльна-бытавых, сацыяльна-педагагічных, сацыяльна-пасрэдніцкіх, сацыяльна-псіхалагічных, сацыяльна-рэабілітацыйных паслуг, паслуг сацыяльнага патранату, паслуг сядзелкі, паслуг суправаджаемага пражывання, паслуг пагадзіннага догляду за малалетнімі дзецьмі (паслугі нянькі) і іншых сацыяльных паслуг, якія ўводзяцца па рашэнні райвыканкама;
аказанне садзеяння грамадзянам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, у пераадоленні цяжкай жыццёвай сітуацыі і (або) адаптацыі да яе;
ажыццяўленне эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці ў сферы сацыяльнага абслугоўвання;
прыцягненне да супрацоўніцтва валанцёраў для аказання сацыяльных паслуг грамадзянам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі;
супрацоўніцтва з арганізацыямі розных форм уласнасці і індывідуальнымі прадпрымальнікамі па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў межах сваёй кампетэнцыі і іншыя.

ГРАФІК АСАБІСТАГА ПРЫЁМУ ГРАМАДЗЯН

Пасада

Прозвішча, імя, імя па бацьку, рабочы тэлефон

Час прыёму грамадзян

№ кабінета

Паверх

Дырэктар

Шамёнак Алена Венедзіктаўна
5 27 89

Першая серада
месяца

5

2

Намеснік дырэктара

Батарчук Ліліана Аркадзьеўна
5 28 32

Першая пятніца месяца

4

2

Батарчук Ліліана Аркадзьеўна, намеснік дырэктара, каб. № 4,
тэл. 8 (02152) 5 28 32

Пры часовай адсутнасці дырэктара яго абавязкі выконвае намеснік дырэктара Батарчук Ліліана Аркадзьеўна.

Папярэдні запіс на асабісты прыём да дырэктара, папярэдняе кансультаванне ажыццяўляе намеснік дырэктара штодзённа з 8.00 да 12.00, з 13.00 да 17.00. У яе адсутнасць - Федуковіч Таццяна Віктараўна – юрысконсульт, каб. № 1,
тэл. 8 (02152) 5 27 94
Прыём зацікаўленых асоб з заявамі па адміністрацыйных працэдурах ажыццяўляецца штодзённа з 8.00 да 17.00.
Анлайн-кансультаванне па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю, пры дапамозе праграмы «Skype». Адрас skype: miory.r-tc@mintrud.by

№ п/п

Дні анлайн-кансультавання

Час кансультавання

Праблемныя пытанні

Адказныя

1.

1 чацвер месяца

10.00 – 12.00

па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання

аддзяленне сацыяльнай дапамогі на даму

2.

2 чацвер месяца

10.00 – 12.00

па рабоце з інвалідамі

аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў

3.

3 чацвер месяца

10.00 – 12.00

па прафілактыцы дэменцыі

аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў, аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту
і суправаджаемага пражывання

4.

4 чацвер месяца

10.00 – 12.00

па сацыяльнай падтрымцы і прадстаўленні льгот і гарантый

аддзяленне першапачатковага
прыёму,
аналізу,
інфармавання
і
прагназавання

Тэлефон «гарачай лініі» 5-27-22
Адказныя асобы за захоўванне кнігі заўваг і прапаноў:

 у Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Міёрскага раёна – юрысконсульт Федуковіч Таццяна Віктараўна, а ў яе адсутнасць – намеснік дырэктара Батарчук Ліліана Аркадзьеўна;
у аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у г. Дзісна - загадчык аддзялення Кураш Наталля Мікалаеўна, а ў яе адсутнасць – медыцынская сястра Пучкоўская Таццяна Віктараўна.
У Тэрытарыяльным  цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Міёрскага раёна працуе 136 супрацоўнікаў, адкрыта 6 аддзяленняў:

Першапачатковага прыёму, аналізу, інфармавання і прагназавання;
Аддзяленне сацыяльнай дапамогі на даму;
Аддзяленне сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі;
Аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў;
Аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў (знаходзіцца ў г.Дзісна);
Аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і   суправаджаемага пражывання.

Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Міёрскага раёна мае вопыт супрацоўніцтва з міжнароднымі грамадскімі і дабрачыннымі арганізацыямі, пры спонсарскай падтрымцы якіх рэалізуюцца многія сацыяльныя праекты, папаўняецца матэрыяльна-тэхнічная база.

Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва  Міёрскага раёна жыве ў рытме сённяшняга дня. Паслугі, якія аказваюцца насельніцтву, карэкціруюцца і папаўняюцца, шукаюцца новыя формы работы. Яго работнікі – энтузіясты, з першых дзён сталі ствараць летапіс і традыцыі, галоўная з якіх – быць карыснымі людзям.

У Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Міёрскага раёна з 22 кастрычніка 2015 г. арганізаваны рознічны гандаль па ўзорах без (па-за) гандлёвых аб'ектаў сувенірнай прадукцыяй, вырабленай у рэабілітацыйна-працоўных майстэрнях аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў.

У нас можна набыць: вырабы з лёну і прыроднага матэрыялу, размаляваныя драўляныя зрэзы, кераміку, вырабы з паперы і многае іншае.

Запрашаем пакупнікоў па адрасе: г. Міёры, вул. Камуністычная, 36-2, кабінет № 3 у рабочыя дні з 8.00 да 12.00,  з 13.00 да 17.00, выхадныя дні: субота, нядзеля.

АКАЗАННЕ ПАСЛУГІ  ЧАСОВАГА ПРЫТУЛКУ
ў «крызісным» пакоі

«Крызісны» пакой - спецыяльна абсталяванае памяшканне, забяспечанае неабходнымі відамі бытавога добраўпарадкавання і прызначанае для прадастаўлення ў выпадку неабходнасці асобам, якія знаходзяцца ў крызісным стане, часовага знаходжання, у тым ліку кругласутачнага.

У «крызісны» пакой могуць быць змешчаны грамадзяне наступных катэгорый:

асобы, якія пацярпелі ад гвалту, тэрарыстычных актаў, тэхнагенных катастроф і стыхійных бедстваў;
ахвяры гандлю людзьмі;
непрацаздольныя грамадзяне, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі;
сем'і  з дзяцьмі, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі;
асобы з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

За больш падрабязнай інфармацыяй можна звярнуцца ў Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Міёрскага раёна па тэлефонах: 802152 5 27 89; 802152 5 27 44; 802152 3 73 53 (кругласутачна).