• МіёрыМіёры
  • НабярэжнаяНабярэжная
  • Праваслаўны храм у г. МіёрыПраваслаўны храм у г. Міёры
  • Комплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваўКомплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваў
Галоўная -  Рэгіён -  Геаграфія

Геаграфія

Міёрскі раён утвораны 15 студзеня 1940 года, размешчаны на паўночным захадзе Віцебскай вобласці і Рэспублікі Беларусь, мяжуе з Браслаўскім, Шаркаўшчынскім, Глыбоцкім, Полацкім раёнамі, Рэспублікай Латвія.

Плошча 1780 квадратных кіламетраў. 20% усёй тэрыторыі раёна займаюць лясы, пераважна яловыя, хвойныя і змешаныя. Помнікам прыроды рэспубліканскага значэння з’яўляецца «Чыстая дубрава» ў Язненскім сельскім Савеце.

Міёрскі раён – гэта куток Беларускага Паазер'я. У раёне 96 вадаёмаў, у тым ліку 83 возера. Самае вялікае – Абстэрна плошчай 9,35 кв. км. і глыбінёй да 12 метраў, самае глыбокае – Сумаўка (29 метраў). З 16 рэк, якія працякаюць па тэрыторыі раёна, самыя буйныя – Заходняя Дзвіна і яе прыток Дзісна.

Каля 17% тэрыторыі займаюць балоты. Найбуйнейшае ў Еўропе верхавое балота «Ельня» плошчай 20 тыс. га. Славіцца рэшткамі пасляледавіковай тундры. Тут захавалася больш за 30 відаў раслін і жывёл, занесеных у Чырвоную Кнігу. Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Ельня» з'яўляецца адным з найбольш унікальных аб'ектаў запаведнага фонду Беларусі. «Балота-Мох» - гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння.