• Праваслаўны храм у г. МіёрыПраваслаўны храм у г. Міёры
  • Фізкультурна-аздараўленчы комплексФізкультурна-аздараўленчы комплекс
  • МіёрыМіёры
  • НабярэжнаяНабярэжная
  • Комплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваўКомплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваў
Галоўная -  Улада -  Прадстаўнічая ўлада

Прадстаўнічая ўлада

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Юніцын Андрэй Юр'евіч – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання ад Полацкай сельскай выбарчай акругі №28
Тэл.: 8 (0214) 42-83-37


Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Шэршань Пётр Пятровіч – член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання ад Віцебскай вобласці
Тэл.: 8 (0212) 49-36-10


Міёрскі раённы Савет дэпутатаў

211287, г. Міёры, вул. Дзяржынскага, 17
(будынак Міёрскага раённага выканаўчага камітэта)
Тэлефоны:
8 (02152) 4-14-45 - старшыня
8 (02152) 4-93-49 - галоўны спецыяліст

Рэжым працы:
Панядзелак-пятніца
з 8.00 да 12.00
з 13.00 да 17.00
выхадныя дні: субота, нядзеля.

Адправіць электронны зварот

Старшыня раённага Савета дэпутатаў -
Баніфатава Марыя Мікалаеўна
Тэл. 8 (02152) 4-14-45

Дні прыёму: першая і трэцяя серада месяца
Час прыёму: 8.00-13.00

Месца прыёму: г. Міёры, вул. Дзяржынскага, 17, кабінет № 2

Старшыня раённага Савета дэпутатаў на падставе арт. 22 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь»:

- узначальвае Савет, кіруе яго працай, забяспечвае ўзаемадзеянне з адпаведным выканкамам;
- прадстаўляе Савет ва ўзаемаадносінах з іншымі дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі і грамадзянамі;
- зацвярджае штатны расклад адпаведнага Савета;
- склікае сесіі Савета, арганізоўвае працу па падрыхтоўцы сесій Савета, вядзе пасяджэнне Савета;
- арганізуе кантроль за выкананнем рашэнняў Савета;
- прызначае на пасаду і вызваляе ад пасадаў работнікаў апарата Савета, заключае (працягвае, скасоўвае) з імі працоўныя дагаворы (кантракты), прымяняе да іх меры заахвочвання, дысцыплінарнага спагнання;
- запрашае на пасяджэнні Савета прадстаўнікоў іншых саветаў, выканаўчых і распарадчых органаў, іншых арганізацый, органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, а таксама грамадзян;
- накіроўвае на заключэнне пастаянных камісій праекты рашэнняў Савета, дае даручэнні старшыням пастаянных камісій;
- падпісвае рашэнні, пратаколы пасяджэнняў Савета, выдае распараджэнні;
- арганізоўвае разгляд запытаў дэпутатаў Савета;
- арганізуе працу Савета па разглядзе зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, вядзенні кнігі заўваг і прапаноў. Пры неабходнасці ўносіць прапановы па такіх зваротах на разгляд сесіі Савета;
- ажыццяўляе асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб;
- дакладвае Савету аб стане спраў на адпаведнай тэрыторыі і па іншых пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі, прадстаўляе сесіі Савета па меры неабходнасці, але не радзей аднаго разу ў год справаздачы аб сваёй дзейнасці, а таксама інфармуе грамадзян аб стане спраў на адпаведнай тэрыторыі;
- ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства;
- уносіць на разгляд Савета прапановы аб адмене не адпаведных заканадаўству распараджэнняў старшыні адпаведнага выканкама, рашэнняў выканкама, ніжэйстаячага Савета, распараджэнняў старшыні ніжэйстаячага Савета;
- узначальвае прэзідыум Савета, арганізоўвае працу па падрыхтоўцы яго пасяджэнняў, вядзе пасяджэнні.