• Комплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваўКомплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваў
  • МіёрыМіёры
  • Фізкультурна-аздараўленчы комплексФізкультурна-аздараўленчы комплекс
  • Праваслаўны храм у г. МіёрыПраваслаўны храм у г. Міёры
  • НабярэжнаяНабярэжная
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Паважаныя жыхары і госці Міёрскага раёна!

04.05.2019

74 гады Вялікая Перамога аб'ядноўвае мільёны людзей павагай да абаронцаў Айчыны, напаўняе нашы сэрцы гонарам за сваю краіну, жаданнем жыць і працаваць на карысць роднага краю.

Вечная памяць тым, хто цаной свайго жыцця адстаяў свабоду і незалежнасць Айчыны!

Нізкі паклон вам, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, за вашу мужнасць і сілу духу, бязмежную любоў да Радзімы!

Годна працягваць традыцыі бацькоў і дзядоў, памнажаць багацці роднай зямлі - наш святы абавязак.

Хай свята Перамогі надае сілы і натхнення для добрых спраў на карысць шчаслівага будучага кожнай сям'і!

Хай гэтыя майскія дні напаўняюць вашы дамы цяплом і ўтульнасцю, радасцю і дзіцячым смехам!

Моцнага здароўя вам і вашым блізкім, міру і дабра!

Са святам! З Днём Перамогі!

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Міёрскі раённы Савет дэпутатаў
Ваенны камісарыят Міёрскага раёна
Міёрскі раённы савет ветэранаў