• Комплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваўКомплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваў
  • НабярэжнаяНабярэжная
  • Праваслаўны храм у г. МіёрыПраваслаўны храм у г. Міёры
  • МіёрыМіёры
  • Фізкультурна-аздараўленчы комплексФізкультурна-аздараўленчы комплекс
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Полацкаму раёну інфармуе

25.03.2020

Унесены змены ў нарматыўныя дакументы ў частцы вызначэння колькасці работнікаў

Інспекцыя МПЗ па Полацкаму раёну звяртае ўвагу, што з 19.02.2020 пастанова Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь ад 29.07.2008 № 92 страціла сілу ў сувязі з прыняццем пастановы Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 20.01.2020 №1, у сувязі з чым, пачынаючы з лютага 2020 года плацельшчыкам неабходна кіравацца Указаннямі па запаўненні ў формах дзяржаўных статыстычных назіранняў статыстычных паказчыкаў па працы, зацверджанымі дадзенай пастановай.

Змены маюць значэнне таксама і для правільнасці вызначэння спісачнай колькасці работнікаў арганізацыі, сярэдняй колькасці работнікаў арганізацыі за месяц, і сярэдняспісачнай колькасці работнікаў для мэт прымянення падатковага заканадаўства (у тым ліку адзіны падатак на выкарыстаны даход, спрошчаная сістэма падаткаабкладання).

Зменены парадак запаўнення падатковых дэкларацый (разлікаў).

Пастановай Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь ад 28 студзеня 2020 г. № 1 (далей - пастанова № 1) унесены змяненні і дапаўненні ў пастанову Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь ад 3 студзеня 2019 г. № 2 «Аб вылічэнні і выплаце падаткаў, збораў (пошлін), іншых плацяжоў» (далей - пастанова № 2).

Пастанова № 1 ўступіла ў сілу з 15.02.2020.

Гэтай пастановай зменены некаторыя формы падатковых дэкларацый, устаноўленыя пастановай № 2, а таксама ўдакладнены парадак іх запаўнення.

Тэрміны здачы гадавой бухгалтарскай справаздачнасці за 2019 г.

Падпунктам 1.4.2 пункта 1 артыкула 22 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь устаноўлены абавязак штогадовага прадстаўлення плацельшчыкамі ў падатковыя органы па месцы пастаноўкі на ўлік гадавой індывідуальнай справаздачнасці, складзенай у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб бухгалтарскім уліку і справаздачнасці.

Нагадваем, што такая справаздачнасць прадстаўляецца ў падатковы орган па месцы пастаноўкі на ўлік не пазней за 31 сакавіка года, наступнага за справаздачным (за 2019 год - 31.03.2020).

Неабходнасць прадстаўлення плацельшчыкамі гадавой справаздачнасці ў падатковы орган адсутнічае:

- калі на падставе заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб бухгалтарскім уліку і справаздачнасці адсутнічае абавязак складання такой справаздачнасцi (п. 2ст. 2 Закона Рэспублікі Беларусь ад 12 ліпеня 2013 г. № 57-З «Аб бухгалтарскім уліку і справаздачнасці»;

- калі на падставе заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб бухгалтарскім уліку і справаздачнасці такая справаздачнасць складаецца, але НК не ўтрымлівае патрабаванняў для арганізацый па яе прадстаўленні у падатковыя органы (частка другая падпункта 1.4.2 пункта 1 артыкула 22 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

«Інфармацыя для грамадзян»:

Інспекцыя МПЗ па Полацкаму раёну нагадвае: 31 сакавіка 2020 г. - апошні тэрмін прадстаўлення грамадзянамі падатковай дэкларацыі па падаходным падатку за 2019 год .

Прыём дэкларацый у аддзеле па працы з плацельшчыкамі па Мiёрскім раёне інспекцыі МПЗ па Полацкаму раёну ажыццяўляецца па адрасе: г. Мiёры, вул. Камуністычная, д.9, каб. 1 для жыхароў г. Міёры і Міёрскага раёна.

Графікі прыёму размешчаны на стэндзе ў падатковым органе.

Рэжым работы па прыёме дэкларацый: у перыяд да 01 красавіка 2020 года: у працоўныя дні з 8-00 да 19-00, а таксама 21 і 28 сакавіка 2020 года са 9-00 да 13-00. тэлефоны для даведак: 5-15-23, 5-14-64 (8 02152).

Падатак выплачваецца не пазней 1 чэрвеня 2020 г .

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце МПЗ у раздзеле «Прадстаўленне фізічнымі асобамі падатковай дэкларацыі па падаходным падатку за 2019 год», у падатковай інспекцыі, а таксама ў Кантакт-цэнтры МПЗ па тэлефоне 189 (стацыянарная сетка) або +37517 229 79 79.

Сектар інфармацыйна-растлумачальнай работы

інспекцыі МПЗ па Полацкай раёну

Намеснік начальніка інспекцыі Шаламаева Н.С.