• Комплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваўКомплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваў
  • НабярэжнаяНабярэжная
  • Праваслаўны храм у г. МіёрыПраваслаўны храм у г. Міёры
  • Фізкультурна-аздараўленчы комплексФізкультурна-аздараўленчы комплекс
  • МіёрыМіёры
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Паважаныя педагогі Міёрскага раёна!

04.10.2019

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём настаўніка!
Вы вучыце дабрыні і справядлівасці, здольнасці творча думаць і прымаць самастойныя рашэнні, не здавацца перад цяжкасцямі і верыць у сябе.

Кожны з нас з асаблівай цеплынёй успамінае сваіх педагогаў і настаўнікаў, тых, хто навучыў нас імкнуцца да ведаў, хто заўсёды быў побач і падтрымліваў ва ўсіх добрых пачынаннях.

У гэтае цудоўнае свята прыміце словы глыбокай удзячнасці за адданасць абранай справе, плённую працу і любоў да дзяцей.

Моцнага вам здароўя, шчасця, міру!

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Міёрскі раённы Савет дэпутатаў