• Комплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваўКомплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваў
  • Фізкультурна-аздараўленчы комплексФізкультурна-аздараўленчы комплекс
  • НабярэжнаяНабярэжная
  • МіёрыМіёры
  • Праваслаўны храм у г. МіёрыПраваслаўны храм у г. Міёры
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Паважаныя жыхары Міёрскага раёна!

06.11.2019

7 лістапада ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца дзяржаўнае свята – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Гэта знамянальная дата служыць знакам павагі да ратных подзвігаў і працоўных здзяйсненняў нашых дзядоў і прадзедаў.

Сёння мы ўпэўнена глядзім у будучыню. Адказная грамадзянская пазіцыя, ініцыятыва і адданасць абранай справе кожнага з нас служаць надзейнай асновай для развіцця нашай малой радзімы. Наш святы абавязак - быць годнымі вялікай гісторыі сваёй краіны, беражліва захоўваць пачуццё духоўнай супольнасці. Мы абавязаны перадаць нашчадкам багатую і квітнеючую Беларусь, каб кожны з нас мог радавацца жыццю на мірнай беларускай зямлі.

Шчыра жадаем усім шчасця, здароўя, спакою, міру, дабрабыту!

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Міёрскі раённы Савет дэпутатаў