• Праваслаўны храм у г. МіёрыПраваслаўны храм у г. Міёры
  • Комплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваўКомплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваў
  • МіёрыМіёры
  • НабярэжнаяНабярэжная
  • Фізкультурна-аздараўленчы комплексФізкультурна-аздараўленчы комплекс
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Паважаныя работнікі і ветэраны фізічнай культуры і спорту!

15.05.2020

Прыміце шчырыя віншаванні са святам - Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту!

Гэтае свята тых, для каго фізкультура і спорт сталі крыніцай моцнага здароўя і выдатнага настрою, ўмацавання бадзёрасці духу і волі да перамогі. Здаровы лад жыцця і спорт нясуць людзям здароўе, энергію, сілу і загартоўваюць характар.

Словы асаблівай удзячнасці тым, хто выбраў сваёй прафесіяй спорт і трэнерскую працу, за ваш ўклад у падрыхтоўку маладых спартсменаў, годна прадстаўляюць наш раён на спаборніцтвах рознага ўзроўню, далучэнне да здаровага ладу жыцця жыхароў рэгіёну.

Няхай ваша упартасць, імкненне да перамогі і аптымізм заўсёды дапамагаюць дасягаць пастаўленых мэтаў і новых спартыўных вышынь. Моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, веры ў свае сілы і новых перамог!

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Міёрскі раённы Савет дэпутатаў