• Праваслаўны храм у г. МіёрыПраваслаўны храм у г. Міёры
  • Фізкультурна-аздараўленчы комплексФізкультурна-аздараўленчы комплекс
  • МіёрыМіёры
  • НабярэжнаяНабярэжная
  • Комплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваўКомплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваў
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Паважаныя жыхары і госці Міёрскага раёна!

08.05.2020

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з 75-гадавінай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Адзінства і згуртаванасць, стойкасць і адвага, вытрымка і нязломнасць духу савецкага народа ў барацьбе з фашысцкімі захопнікамі назаўседы застанецца адной з самых яркіх старонак гісторыі нашай Радзімы. Гэты гераічны подзвіг нашага народа заўсёды будзе служыць яркім прыкладам патрыятызму, вернасці абавязку і веры ў будучыню.

Нізкі паклон ветэранам за іх ратны і працоўны подзвіг, за мір і спакой на зямлі, за ўрокі мужнасці і гераізму!

Вечная памяць тым, хто цаной свайго жыцця адстаяў свабоду і незалежнасць Айчыны!

Святы абавязак кожнага з нас - захоўваць памяць пра гераічны подзвіг нашых бацькоў і дзядоў.

Хай Вялікая Перамога заўсёды жыве ў вашых сэрцах, добрых пачынаннях, пастаянным і штодзённым клопаце пра сваю малую радзіму!

Няхай у вашых дамах заўсёды будзе паразуменне і згода, душэўная цеплыня і ўтульнасць, упэўненасць у заўтрашнім дні!

Моцнага здароўя вам і вашым блізкім, дабра, дабрабыту і мірнага неба над галавой!

Са святам! З Днём Перамогі!

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Міёрскі раённы Савет дэпутатаў

Ваенны камісарыят Міёрскага раёна

Міёрскі раённы савет ветэранаў