• МіёрыМіёры
  • Комплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваўКомплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваў
  • НабярэжнаяНабярэжная
  • Фізкультурна-аздараўленчы комплексФізкультурна-аздараўленчы комплекс
  • Праваслаўны храм у г. МіёрыПраваслаўны храм у г. Міёры
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Паважаныя жыхары Міёрскага раёна!

13.03.2020

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з дзяржаўным святам - Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Галоўныя прынцыпы, закладзеныя ў асноўным Законе нашай краіны, звернутыя да правоў і свабодаў беларускага народа, адказнасці кожнага з нас за сучаснасць і будучыню Радзімы.

Кожны з вас, дарагія землякі, сваёй штодзённай і добрасумленнай працай, выдатнай вучобай, паразуменнем і падтрымкай адзін аднаго, энергіяй і мэтанакіраванасцю ўносіць дастойны ўклад у развіццё раёна і краіны.

Няхай гэтае свята аб'ядноўвае нас імкненнем жыць у міры і згодзе, сумленна працаваць на карысць сваёй роднай зямлі!

Паважаныя землякі! Моцнага здароўя вам і вашым блізкім, шчасця, дабра, дабрабыту і поспехаў у рэалізацыі намечаных планаў!

Са святам!

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Міёрскі раённы Савет дэпутатаў