• МіёрыМіёры
  • Комплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваўКомплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваў
  • НабярэжнаяНабярэжная
  • Праваслаўны храм у г. МіёрыПраваслаўны храм у г. Міёры
  • Фізкультурна-аздараўленчы комплексФізкультурна-аздараўленчы комплекс
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэгіёну

Аршанскаму льнокамбінату кампенсуюць у 2019 годзе працэнты па крэдыце Экспартна-імпартнага банка Кітая

29.01.2019

Рэспубліканскаму ўнітарнаму вытворча-гандлёваму прадпрыемству "Аршанскі льнокамбінат" будуць кампенсаваны ў 2019 годзе працэнты за карыстанне крэдытам Экспартна-імпартнага банка Кітая. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 25 студзеня 2019 года нумар 50, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Працэнты будуць кампенсаваны за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на іншыя пытанні ў галіне прамысловасці, будаўніцтва і архітэктуры.

Крэдыт атрыманы ў суме $51 млн 834,7 тыс. у адпаведнасці з крэдытным пагадненнем аб прадастаўленні льготнага пакупніцкага крэдыту для рэалізацыі праекта "Мадэрнізацыя РУВГП "Аршанскі льнокамбінат" з пашырэннем вытворчасці па вул.Маладзёжнай, 3, у г.Оршы. Другі этап мадэрнізацыі".

Пакрываць працэнты будуць у беларускіх рублях у адпаведнасці з афіцыйным курсам Нацыянальнага банка на дату іх пакрыцця. Атрыманыя сродкі ў 2019 годзе накіроўваюцца Аршанскім ільнокамбінатам на папаўненне абаротных сродкаў.

Акрамя таго, згодна з пастановай Беларусбанку ў 2019 годзе будуць кампенсаваны страты ад прадастаўлення крэдыту, выдадзенага на будаўніцтва службовага жылля для работнікаў Аршанскага камбіната. Кампенсацыя будзе праходзіць за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў памеры розніцы паміж стаўкай рэфінансавання Нацыянальнага банка, дзеючай на дату кампенсацыі, павялічанай не больш чым на 3 працэнтныя пункты маржы, і стаўкай па крэдыце ў памеры 5 працэнтаў гадавых.

Кантроль за выкананнем пастановы ўскладзены на Беларускі дзяржаўны канцэрн па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці.

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)