• НабярэжнаяНабярэжная
  • Праваслаўны храм у г. МіёрыПраваслаўны храм у г. Міёры
  • Фізкультурна-аздараўленчы комплексФізкультурна-аздараўленчы комплекс
  • Комплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваўКомплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваў
  • МіёрыМіёры
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэгіёну

Качанава: трэба сустракацца з моладдзю і чуць яе праблемы

28.01.2019

Трэба сустракацца з моладдзю, каб чуць яе праблемы. Такое меркаванне журналістам выказала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава ў час сустрэчы з навучэнцамі полацкай гімназіі нумар 1 у рамках праекта "ШАГ: школа актыўнага грамадзяніна", на якой яна адказала на пытанні старшакласнікаў і прадстаўнікоў маладзёжнага парламента Полацка і Полацкага раёна, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Наталлі Качанавай, ёй заўсёды вельмі цікава сустракацца з моладдзю. Прысутнічаючы на лінейцы 1 верасня 2018 года, яна дамовілася з навучэнцамі полацкай гімназіі, што прыедзе да іх і адкажа на пытанні.

"Праект "ШАГ: школа актыўнага грамадзяніна" цікавы і знакавы. З моладдзю трэба сустракацца, чуць яе пытанні і праблемы. Цяпер маладыя людзі развітыя не па гадах, і такая нефармальная, даверная сустрэча незалежна ад рангу госця будзе карыснай. Галоўнае, каб абмеркаваныя тэмы былі цікавыя школьнікам, дапамагалі ім адчуць рытм жыцця краіны і, магчыма, правільна выбраць свой прафесійны шлях", - адзначыла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Адказваючы на пытанне школьнікаў, як сфарміраваць у маладога чалавека грамадзянскую пазіцыю, Наталля Качанава падкрэсліла, што неабходна быць ініцыятыўным і рабіць усё, што ад цябе залежыць, для паляпшэння сітуацыі вакол, не быць абыякавым да чужых праблем. "Трэба мець унутраны стрыжань, прынцыпы і заўсёды адстойваць сваю жыццёвую пазіцыю. Акрамя таго, важна кожны дзень вучыцца, ведаць гісторыю і культуру сваёй краіны, ганарыцца ёй і сваёй малой радзімай", - сказала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Школьнікі акцэнтавалі ўвагу на праблемах экалогіі, паколькі Полацкі раён - прамысловы рэгіён. "Сітуацыя з выкідамі і станам экалогіі рэгулярна маніторыцца спецыялістамі, крытычных праблем у краіне няма. Пытанні аховы навакольнага асяроддзя і экалогіі знаходзяцца на сур'ёзным кантролі, і для паляпшэння яе стану будзе прыняты шэраг мер", - адказала Наталля Качанава.

Маладыя людзі таксама цікавіліся ўражаннямі ад рэспубліканскага балю ў Палацы Незалежнасці, абмеркавалі і работу БРСМ, сістэмы аховы здароўя і адукацыі.

Праект "ШАГ: школа актыўнага грамадзяніна" прадугледжвае арганізацыю ў школах адзінага дня інфармавання сярод старшакласнікаў з запрашэннем грамадскіх дзеячаў, прадстаўнікоў дзяржорганаў, дэпутатаў, медыйных персон, што прадугледжвае фарміраванне грамадзянскай актыўнасці, асобасных якасцей, неабходных ведаў і навыкаў у навучэнцаў.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)