• Фізкультурна-аздараўленчы комплексФізкультурна-аздараўленчы комплекс
  • Комплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваўКомплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваў
  • НабярэжнаяНабярэжная
  • Праваслаўны храм у г. МіёрыПраваслаўны храм у г. Міёры
  • МіёрыМіёры
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэгіёну

"Парламент сфарміраваны, але наперадзе вялікая работа" - Лукашэнка папрасіў Андрэйчанку дапамагчы арганізаваць дзейнасць новага склікання

06.12.2019

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка папрасіў Уладзіміра Андрэйчанку, які выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання, дапамагчы арганізаваць работу новага склікання ніжняй палаты парламента. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы сказаў сёння на сустрэчы, дзе прысутнічаў і выбраны ў Палату прадстаўнікоў Валерый Міцкевіч, які да гэтага часу працаваў на пасадзе намесніка кіраўніка Адміністрацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Парламент сфарміраваны. Але наперадзе вялікая работа. Я менш, вы больш гэта ведаеце. Па арганізацыйных пытаннях: людзі павінны мець рабочае месца, сувязь. Людзі павінны быць праінфармаваны аб сваім рабочым месцы ў Авальнай зале, як працаваць там. Ну і шмат іншых пытанняў", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта права дэпутатаў - выбіраць старшыню Палаты прадстаўнікоў і яго намесніка. "Але думаю, што калі вы выканаеце мае даручэнні цяпер, гэта будзе вялікі плюс у ваш дэпутацкі партфель", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў, што наперадзе няпростая работа па арганізацыі дзейнасці складу парламента і важна прайсці гэты этап так, каб менш было прэтэнзій або крыўд. "Гэта ж дэпутаты. Усе аднолькавыя. І старшыня, і намеснік... Усе са значкамі, - заўважыў кіраўнік дзяржавы. - Тым не менш трэба зрабіць справядліва ўсё, каб не было камусьці лепш, камусьці горш".

Прэзідэнт звярнуў увагу і на ролю тых, хто не першы раз ужо стаў дэпутатам. "Трэба, каб яны недзе за руку некага павадзілі і паказалі, дзе як працаваць, на каго звярнуць увагу. Нават калі трэба, маладым (размова пра ўпершыню выбраных дэпутатаў. - Заўвага БЕЛТА) уступілі ў нечым. Таму што для ўсіх роўныя ўмовы".

Звяртаючыся да Валерыя Міцкевіча, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што той з'яўляецца самым вопытным юрыстам у выбраным парламенце: "Без усялякіх я вам гавару нацяжак. Вы прайшлі ўсе ступені. І папрацавалі ў Адміністрацыі Прэзідэнта на самым гарачым месцы. Вы павінны ўзяць на сябе юрыдычны, змястоўны бок справы. Можа, калі нехта хоча, пагаварыць, падказаць аб юрыдычнай палітыцы нашай дзяржавы, аб рабоце наогул па лініі юрыспрудэнцыі, фарміравання гэтых законаў. Я ўпэўнены, што шмат будзе "маладых" дэпутатаў, якім гэта будзе вельмі цікава".

Што датычыцца кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Наталлі Качанавай, якая прысутнічала на сустрэчы, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што прыняў рашэнне накіраваць яе на работу ў Савет Рэспублікі. "Вам на любой пасадзе, на якой бы вы ні былі, таксама трэба да гэтага падключыцца", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, за Наталляй Качанавай застануцца функцыі і паўнамоцтвы, якія яна выконвала, пакуль новы кіраўнік Адміністрацыі не ўступіць на сваю пасаду як належыць. "І наогул я ёй сказаў, што адпачыць там не атрымаецца. Таму што давядзецца працаваць сур'ёзна з Адміністрацыяй Прэзідэнта і давядзецца выконваць абавязкі ўпаўнаважанага па горадзе Мінску", - дадаў беларускі лідар.

У выпадку ж выбрання Уладзіміра Андрэйчанкі на пасаду старшыні Палаты прадстаўнікоў за ім, як і раней, застанецца курыраванне Віцебскай вобласці. "У нас там работы шмат. І тое, аб чым дамовіліся: што трэба ад зямлі ісці і фарміраваць у Віцебскай вобласці нармальную сітуацыю ў вёсцы. Ад кадраў. У школе вывуджваць гэтых дзяцей, адпраўляць па мэтавым накіраванні вучыцца і вяртаць назад. Даваць жыллё ім. Толькі так. Не будзе спецыялістаў - не будзе там ніякай работы", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

"Прынамсі, я вельмі хацеў бы, каб яны вам даверылі (кіруючыя пасады ў Палаце прадстаўнікоў сёмага склікання. - Заўвага БЕЛТА), - сказаў, звяртаючыся да Уладзіміра Андрэйчанкі і Валерыя Міцкевіча, кіраўнік дзяржавы. - Таму што ён юрыст, лепш не прыдумаеш, ты - аксакал і чалавек спакойны, ураўнаважаны. Але гэта ўжо справа дэпутатаў".-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI