• Праваслаўны храм у г. МіёрыПраваслаўны храм у г. Міёры
  • Комплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваўКомплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваў
  • НабярэжнаяНабярэжная
  • МіёрыМіёры
  • Фізкультурна-аздараўленчы комплексФізкультурна-аздараўленчы комплекс
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэгіёну

"Сакральныя абстракцыі" латвійскай мастачкі пакажуць у Віцебску

23.01.2019

Новы творчы праект "Сакральныя абстракцыі" прадставіць маладая латвійская мастачка Анцэ Грыцманэ сёння ў арт-цэнтры Марка Шагала ў Віцебску, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

Летам 2018 года Анцэ Грыцманэ стала ўдзельніцай IV Міжнароднага Шагалаўскага пленэру ў Віцебску. У тым ліку пасля яго пачалася работа над "Сакральнымі абстракцыямі". Праект прысвечаны Марку Шагалу, але без выкарыстання яго стылістыкі, а таксама дружбе Латвіі і Беларусі. У экспазіцыі прадстаўлены работы вялікага фармату, выкананыя ў камбінаваных тэхніках. Карцінам адпавядае мультымедыйная анімацыя, да якой патрэбна пэўная музыка.

"У адных карцінах разгледжана ідэя агульных ландшафтных характарыстык паміж Латвіяй і Беларуссю, аб'яднаных воднай стыхіяй. Іншыя работы - гэта абстрактныя пейзажы і разважанні аб сучаснай музыцы. Таксама ў экспазіцыі знаходзяцца карціны, натхнёныя мелодыямі, якія ў свой час паўплывалі на творчасць Марка Шагала - сінагагальныя гімны і музыка Моцарта", - адзначылі ў арт-цэнтры.

Праект "Сакральныя абстракцыі" - зварот да гісторыі мастацтва і розных культурных пластоў. Жывапісная, музычная прастора Анцэ Грыцманэ нагадвае аб тым, што ёсць рытм і вібрацыі колераў.

Выстава арганізавана пры падтрымцы консульства Латвіі ў Віцебску.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)