• НабярэжнаяНабярэжная
  • Праваслаўны храм у г. МіёрыПраваслаўны храм у г. Міёры
  • Комплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваўКомплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваў
  • МіёрыМіёры
  • Фізкультурна-аздараўленчы комплексФізкультурна-аздараўленчы комплекс
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

Беларусь прапануе Кітаю актывізаваць развіццё прамых кантактаў паміж рэгіёнамі

04.04.2019

У Савеце Рэспублікі бачаць добрыя перспектывы для развіцця кантактаў паміж рэгіёнамі Беларусі і Кітая. Беларускія парламентарыі прапануюць кітайскім калегам актывізаваць работу ў гэтым напрамку. Новыя магчымасці абмяркоўваліся сёння на сустрэчы віцэ-спікера Савета Рэспублікі, старшыні Беларускага саюза жанчын Мар'яны Шчоткінай з намеснікам старшыні Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў, старшынёй Усекітайскай федэрацыі жанчын Шэнь Юэюэ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мар'яна Шчоткіна адзначыла, што ў Савеце Рэспублікі, палаце тэрытарыяльнага прадстаўніцтва, бачаць відавочныя перспектывы ў развіцці прамых кантактаў паміж рэгіёнамі. У гэтым напрамку ўжо набыты добры вопыт, плённае супрацоўніцтва з беларускімі рэгіёнамі наладзілі правінцыі Гуандун, Цзянсу, Хунань і горад Чунцын. "Такое ўзаемадзеянне дае рэальную аснову для развіцця супрацоўніцтва. Міжпарламенцкія групы дружбы гатовы актывізаваць усе працэсы ўзаемадзеяння паміж рэгіёнамі", - дадала віцэ-спікер.

У час сустрэчы абмяркоўвалася шырокае кола пытанняў, у тым ліку якія датычацца развіцця Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень", дзе пабывала 2 красавіка парламенцкая дэлегацыя на чале з Шэнь Юэюэ. Разглядаліся таксама перспектывы гуманітарнага ўзаемадзеяння. Так, Мар'яна Шчоткіна папрасіла кітайскіх калег садзейнічаць адкрыццю ў Мінску карпункта цэнтральнага кітайскага тэлеканала. На думку віцэ-спікера, гэта дало б магчымасць кітайскім грамадзянам больш даведацца пра Беларусь, садзейнічала б прыцягненню турыстаў і ўмацаванню двухбаковага супрацоўніцтва ў цэлым.

Абмяркоўвалася і ўзаемадзеянне паміж БСЖ і Усекітайскай федэрацыяй жанчын. Грамадскія аб'яднанні маюць намер унесці свой уклад у развіццё двухбаковых адносін, плануюць падпісаць пагадненне.

Як адзначалася ў час сустрэчы, з 2016 года, калі Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Старшыня КНР Сі Цзіньпін падпісалі сумесную дэкларацыю аб устанаўленні адносін давернага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, для дзвюх краін пачалася новая эпоха. Яе характарызуе актывізацыя ўзаемадзеяння ва ўсіх напрамках, у тым ліку парламенцкім.

Намеснік старшыні Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў на перагаворах у Савеце Рэспублікі падкрэсліла, што кітайскі бок гатовы прыкладаць сумесныя з беларускімі калегамі намаганні для рэалізацыі ўсіх дамоўленасцей, дасягнутых кіраўнікамі дзвюх краін. Шэнь Юэюэ таксама выказала ўпэўненасць у паспяховым развіцці супрацоўніцтва жаночага руху Беларусі і Кітая.

Новости Беларуси (БЕЛТА)