• НабярэжнаяНабярэжная
  • Праваслаўны храм у г. МіёрыПраваслаўны храм у г. Міёры
  • Комплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваўКомплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваў
  • Фізкультурна-аздараўленчы комплексФізкультурна-аздараўленчы комплекс
  • МіёрыМіёры
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

Дэпазіты на сямейны капітал у Беларусі адкрыты больш як на $783,3 млн

15.01.2020

У Беларусі на 1 студзеня адкрыта больш як 78,3 тыс. дэпазітных рахункаў на сямейны капітал на суму звыш $783,3 млн, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Праграма сямейнага капіталу з'яўляецца доўгатэрміновай дзейснай мерай у сістэме дзяржаўнай падтрымкі шматдзетных сем'яў. "На пачатак гэтага года ў аддзяленнях Беларусбанка адкрыта 78 330 асабовых дэпазітных рахункаў - столькі шматдзетных сем'яў скарысталіся гэтай магчымасцю. На іх рахункі залічана $783,3 млн. У тым ліку ў 2019 годзе адкрыты 15 461 рахунак на агульную суму $154,61 млн", - растлумачылі ў Мінпрацы.

Праграма дзейнічае з 2015 года. Тады быў адкрыты 11 581 рахунак ($115,81 млн), у 2016-м - 18 982 ($189,82 млн), у 2017-м - 16 840 ($168,4 млн), у 2018-м - 15 466 ($154,66 млн). Права распараджацца сродкамі сямейнага капіталу надыходзіць пасля дасягнення дзіцем 18 гадоў. Выкарыстаць іх можна на паляпшэнне жыллёвых умоў, паслугі ў сферы адукацыі, медыцыны, сацыяльнага абслугоўвання, а таксама накапляльную пенсію маці.

Першая пяцігодка праграмы завяршылася 31 снежня 2019 года. Эфектыўнасць гэтай меры стала падставай для прадаўжэння яе на новую пяцігодку (2020-2024 гады) і распрацоўкі змяненняў у парадку выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу.

З 1 студзеня 2020 года сямейны капітал устанаўліваецца ў памеры Br22,5 тыс. і назначаецца пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) у перыяд з 1 студзеня 2020 года па 31 снежня 2024 года трэцяга або наступных дзяцей. А з 1 студзеня 2021 года памер сямейнага капіталу штогод будзе індэксавацца з нарастаючым падрахункам на велічыню індэкса спажывецкіх цэн за папярэдні год для захавання пакупной здольнасці. Новы памер сямейнага капіталу дзейнічае на працягу каляндарнага года.

Выплата будзе праводзіцца ў памеры, дзеючым на дату нараджэння (усынаўлення, удачарэння) трэцяга або наступных дзяцей. Калі сямейны капітал назначаны па праграме 2015-2019 гадоў, права на яго назначэнне ў перыяд 2020-2024 гадоў у сям'і не будзе.

Звяртацца ў мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы за назначэннем сямейнага капіталу можна будзе не толькі па месцы жыхарства, але і па месцы знаходжання, а за распараджэннем сродкамі - або па месцы назначэння сямейнага капіталу, або ў адпаведнасці з рэгістрацыяй грамадзян па месцы жыхарства (месцы знаходжання).

Пры ўстанаўленні права на распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу (у тым ліку датэрміновае) склад сям'і вызначаецца на дату падачы адпаведнай заявы.

Пашыраны напрамкі датэрміновага выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу (незалежна ад часу, што мінуў з даты назначэння сямейнага капіталу). Да дасягнення дзіцем 18 гадоў выкарыстоўваць грошы можна на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё аднакватэрных жылых дамоў, кватэр у шматкватэрных або блакіраваных жылых дамах; пагашэнне запазычанасці па крэдытах, выдадзеных на гэтыя мэты, і выплату працэнтаў за карыстанне імі членам (членамi) сям'і, які знаходзіцца (якiя знаходзяцца) на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў або знаходзіцца (знаходзяцца) на такім уліку на дату заключэння крэдытнага дагавора; на атрыманне на платнай аснове членам (членамi) сям'і вышэйшай адукацыі I ступені, сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў дзяржустановах адукацыі; атрыманне членам (членамi) сям'і платных медыцынскіх паслуг, што аказваюцца арганізацыямі аховы здароўя (прадастаўленне іншых медыцынскіх вырабаў замест уключаных у Рэспубліканскі фармуляр медыцынскіх вырабаў пры выкананні складаных і высокатэхналагічных умяшанняў у кардыяхірургіі, нейрахірургіі, анкалогіі і (або) іншых лекавых сродкаў замест уключаных у Рэспубліканскі фармуляр лекавых сродкаў; некаторыя стаматалагічныя паслугі).

Для сем'яў, якія маюць права на назначэнне сямейнага капіталу пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей да 31 снежня 2019 года, дзейнічае сямейны капітал у памеры $10 тыс. нават у выпадку, калі зварот за ім адбыўся пасля 1 студзеня 2020 года (тэрмін звароту за назначэннем сямейнага капіталу - 6 месяцаў пасля з'яўлення трэцяга або наступнага дзіцяці). Пры гэтым парадак назначэння і распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу пасля 1 студзеня 2020 года вызначаецца ў адпаведнасці з нормамі ўказа па дзвюх праграмах сямейнага капіталу. Такім чынам, права на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу па дадатковых напрамках распаўсюджваецца таксама на сем'і, сямейны капітал якім назначаны па праграме 2015-2019 гадоў.