• НабярэжнаяНабярэжная
  • Праваслаўны храм у г. МіёрыПраваслаўны храм у г. Міёры
  • Комплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваўКомплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваў
  • Фізкультурна-аздараўленчы комплексФізкультурна-аздараўленчы комплекс
  • МіёрыМіёры
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

Генпракуратура прапануе павысіць статус і значнасць антыкарупцыйных камісій

22.02.2019

Генеральная пракуратура прапануе павысіць статус і значнасць антыкарупцыйных камісій. Для гэтага цяпер падрыхтаваны папраўкі ў закон аб барацьбе з карупцыяй. Аб гэтым паведаміў журналістам генеральны пракурор Аляксандр Канюк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ёсць неабходнасць перафармаціраваць работу гэтых камісій, надаўшы большую значнасць і статус, а гэта азначае больш улады надаць, каб яны прымалі рашэнне на ляту, не зацягвалі", - сказаў Аляксандр Канюк.

Сярод паправак, якія прапануе ўнесці Генеральная пракуратура, - абавязковае патрабаванне, каб узначальваў антыкарупцыйныя камісіі кіраўнік прадпрыемства або арганізацыі. "Я бачу гэта так: трэба каб гэтыя камісіі ўзначальвалі кіраўнікі прадпрыемстваў, выканкамаў, раённых, гарадскіх, абласных і гэтак далей", - сказаў генпракурор. Ён падкрэсліў, што ўсе змяненні ў закон падрыхтаваны з улікам напрацаванай практыкі. "Ёсць вельмі талковыя кіраўнікі, якія добра працуюць. Яны нам сёе-тое падказалі", - адзначыў Аляксандр Канюк.

Паводле інфармацыі Генпракуратуры, у Беларусі за мінулы год істотна вырасла колькасць выяўленых карупцыйных злачынстваў - плюс 31 працэнт да ўзроўню 2017 года. Да адказнасці прыцягнута больш за тысячу службовых асоб, у тым ліку 29 асоб, якія займалі адказнае становішча. Найбольшая колькасць карупцыйных злачынстваў выяўлена ў сферах транспарту, будаўніцтва, дзяржаўнага кіравання, прамысловасці, сельскай гаспадаркі, гандлю і інш.

Што датычыцца ўзроўню злачыннасці ў цэлым, то агульная колькасць зарэгістраваных злачынстваў у параўнанні з 2017 годам скарацілася на 2,9 працэнта.

Зменшылася колькасць цяжкіх злачынстваў: разбояў - на 22 працэнты, забойстваў - на 10 працэнтаў, крадзяжоў - на 8 працэнтаў, грабяжоў - на 5 працэнтаў. Аляксандр Канюк звярнуў увагу на эфектыўнасць прынятых раней мер па ўзмацненні адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення. Колькасць такіх злачынстваў скарацілася на 14 працэнтаў.

Генпракурор таксама падкрэсліў дзейснасць работы сілавых структур па скарачэнні знешняй дэбіторскай запазычанасці. "Удалося прыпыніць працэс стварэння махлярскіх схем", - адзначыў Аляксандр Канюк.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)