• Фізкультурна-аздараўленчы комплексФізкультурна-аздараўленчы комплекс
  • НабярэжнаяНабярэжная
  • МіёрыМіёры
  • Праваслаўны храм у г. МіёрыПраваслаўны храм у г. Міёры
  • Комплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваўКомплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваў
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

Палажэнне аб каардынацыйным савеце ўніверсітэцкай клінікі зацверджана ў Беларусі

21.02.2019

Палажэнне аб каардынацыйным савеце ўніверсітэцкай клінікі, якое вызначае задачы, арганізацыю дзейнасці і паўнамоцтвы савета, зацверджана пастановай Міністэрства аховы здароўя Беларусі ад 29 студзеня 2019 года нумар 13, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Устаноўлена, што каардынацыйны савет з'яўляецца каардынацыйна-кансультатыўным органам па метадалагічных, метадычных і арганізацыйных пытаннях стварэння і функцыянавання ўніверсітэцкай клінікі. Ён выпрацоўвае прапановы па ўдасканаленні нарматыўных прававых актаў; распрацоўвае мерапрыемствы па стварэнні і функцыянаванні ўніверсітэцкай клінікі; звяртаецца праз Міністэрства аховы здароўя ў рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання і іншыя арганізацыі з запытам для атрымання матэрыялаў, неабходных для сваёй дзейнасці, а таксама прыцягвае прадстаўнікоў гэтых органаў, мясцовых улад і грамадскіх, навуковых арганізацый, устаноў адукацыі да ўдзелу ў сваіх пасяджэннях і інш.

Таксама палажэннем вызначаны функцыі і кампетэнцыі старшыні каардынацыйнага савета, сакратара і ўсіх членаў; парадак правядзення пасяджэнняў і прыняцця рашэнняў саветам.

Міністэрства аховы здароўя арганізацыйна і інфармацыйна забяспечвае работу гэтага органа.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)