• Праваслаўны храм у г. МіёрыПраваслаўны храм у г. Міёры
  • НабярэжнаяНабярэжная
  • МіёрыМіёры
  • Комплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваўКомплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваў
  • Фізкультурна-аздараўленчы комплексФізкультурна-аздараўленчы комплекс
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

У Беларусі ў І квартале рэкультывавана 16 міні-палігонаў для ЦКА

18.04.2019
У Беларусі ў першым квартале 2019 года рэкультывавана 16 міні-палігонаў для цвёрдых камунальных адходаў, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Корбут, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У першым квартале рэкультывавана 16 выведзеных з эксплуатацыі міні-палігонаў, праведзены работы па добраўпарадкаванні, уладкаванні, абвалоўцы 27 аб'ектаў пахавання адходаў", - сказаў Аляксандр Корбут. За 2019 год у Беларусі плануецца рэкультываваць 262 міні-палігоны.

На тэрыторыях садоўніцкіх таварыстваў і гаражных кааператываў вядуцца работы па ўладкаванні кантэйнерных пляцовак, аб'ектаў для збору адходаў, устаноўцы ёмістасцей для збору і захоўвання адпрацаваных масел. "Ёсць садоўніцкія таварыствы і гаражныя кааператывы, якія не заключылі дагаворы на вываз смецця. У новым заканадаўстве (у папраўках у закон "Аб абыходжанні з адходамі". - Заўвага БЕЛТА) ужо прадугледжана іх уключэнне ў агульную схему абыходжання з камунальнымі адходамі. Гэтым мы выключым утварэнне стыхійных звалак у несанкцыянаваных месцах", - адзначыў намеснік міністра.

Як раней паведамляла начальнік упраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Марына Тоўсцік, усе міні-палігоны для цвёрдых камунальных адходаў у Беларусі плануюць ліквідаваць да 2022 года.-0-

Новости Беларуси (БЕЛТА)