• Фізкультурна-аздараўленчы комплексФізкультурна-аздараўленчы комплекс
  • МіёрыМіёры
  • НабярэжнаяНабярэжная
  • Праваслаўны храм у г. МіёрыПраваслаўны храм у г. Міёры
  • Комплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваўКомплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваў
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

У Беларусі змянілі падыходы да прадастаўлення датэрміновай пенсіі

17.01.2020

У Беларусі рэгулююцца пытанні датэрміновага пенсійнага забеспячэння грамадзян, занятых на работах з асаблівымі ўмовамі працы і асобнымі відамі прафесійнай дзейнасці. Адпаведны ўказ нумар 15 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Работнікам, якія выпрацавалі на 1 студзеня 2009 года не менш як палавіну неабходнага льготнага стажу ў асаблівых умовах працы, будзе прадастаўлена права на назначэнне датэрміновай ільготнай пенсіі згодна з законам "Аб пенсійным забеспячэнні" ўзамен датэрміновай прафесійнай пенсіі згодна з законам "Аб прафесійным пенсійным страхаванні".

Акрамя таго, з 1 студзеня 2021 года будуць павышаны тарыфы ўзносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне ў адносінах да некалькіх катэгорый работнікаў, занятых на працягу поўнага працоўнага дня на работах з асаблівымі ўмовамі працы.

"Прадугледжаныя меры дадуць магчымасць павысіць узровень датэрміновага льготнага пенсійнага забеспячэння работнікаў, якія маюць працяглы стаж работы ў неспрыяльных умовах працы, а таксама забяспечыць фарміраванне ў далейшым больш высокіх памераў пенсійных выплат у сістэме прафесійнага пенсійнага страхавання", - адзначылі ў прэс-службе Прэзідэнта.