• Комплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваўКомплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваў
  • Праваслаўны храм у г. МіёрыПраваслаўны храм у г. Міёры
  • НабярэжнаяНабярэжная
  • МіёрыМіёры
Галоўная -  Прывітанне старшыні

Прывітанне старшыні

Шмат цікавага, займальнага пра прыродныя багацці нашага краю Вы можаце даведацца на штогадовым свяце «Жураўлі і журавіны Міерскага краю», які праводзіцца ў Міёрах у верасні.

Славіцца наша зямля шматлікімі помнікамі гісторыі і культуры, храмамі.


Для жадаючых адпачыць і ўмацаваць здароўе ў нашым непаўторным лясным і азёрным краі актыўна развіваецца турыстычны і гасцінічны бізнес, пашыраюцца экалагічныя і турыстычныя маршруты.


Створаны ўсе ўмовы для гасцей у аграсядзібах, дамах паляўнічых і рыбаловаў, на турыстычных базах.

Прыемна здзівіць кожнага багатай гістарычнай і прыроднай спадчынай самы маленькі горад Беларусі – Дзісна.


У 2014 годзе раённы цэнтр і яго жыхары адсвяткавалі 500-годдзе Міёр.


Старажытны і разам з тым малады духам Міёрскі край з кожным годам становіцца ўтульней і прыгажэй. Новыя тэхналогіі прыходзяць у сельскую гаспадарку і прамысловасць, развіваецца сацыяльная сфера, рэалізуюцца інвестыцыйныя праекты.


І ўсё, чым мы сёння ганарымся, створана таленавітымі, працавітымі, адданымі роднаму краю людзьмі.


Захоўваючы лепшыя традыцыі папярэднікаў, мы разам працуем для будучых пакаленняў. Дзякуючы аптымізму, стараннасці і ўзаемападтрымцынаперадзе нас чакаюць новыя поспехі і здзяйсненні.


Спадзяемся, што наведаўшы наш сайт, Вы захочаце на свае вочы атрымаць асалоду ад прыгажосці Міёрскага краю, сустрэцца з яго гасціннымі жыхарамі, а таксама пацешыце новымі цікавымі прапановамі для яго далейшага развіцця.


Сардэчна запрашаем у наш дзіўны і непаўторны край!


З павагай

старшыня Міёрскага раённага

выканаўчага камітэта І. В. Кузняцоў