• Миорский районный исполнительный комитетМиорский районный исполнительный комитет
  • МиорыМиоры
  • Православный храм в г. МиорыПравославный храм в г. Миоры
  • НабережнаяНабережная
  • Комплекс – районный Дом культуры и  детская школаКомплекс – районный Дом культуры и детская школа
  • Физкультурно-оздоровительный комплексФизкультурно-оздоровительный комплекс
Главная -  Актуальная информация

Запрашаем жыхароў Міёрскага раёна прыняць удзел у трэнінгу па правядзенні мясцовых святаў!

16.08.2019

20 жніўня ў 10.30 у раённым Доме культуры (г. Міёры) пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза у рамках праекта "Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці" пройдзе трэнінг па правядзенні мясцовых святаў.

Асноўная ідэя трэнінга - далучэнне мясцовых жыхароў, спецыялістаў культуры, прадстаўнікоў мясцовай улады да распрацоўцы новага бачання і метадаў правядзення мясцовых святаў (на прыкладзе г. Дзісны). Толькі мясцовыя жыхары добра ведаюць тыя праблемы і накірункі, на якія трэба звярнуць увагу перш за ўсё пры падрыхтоўцы і правядзенні свята ў іх мясцовасці.

Падчас SWOT-аналіза будуць пазначаны слабыя і моцныя бакі нядаўняга свята ў г. Дзісне, яго магчымасці і пагрозы. З дапамогай экспертаў будуць распрацаваны шляхі падрыхтоўкі і правядзення наступнага свята, а таксама павышаны патэнцыял прадстаўнікоў сельсаветаў у сферы арганізацыі мясцовых святаў.

Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна зарэгістравацца па спасылцы https://forms.gle/aAWXMPhyXB6MuZCu8 або па тэлефоне + 375 29 591 12 95 (Наталля).

Алена ШОКЕЛЬ,
менеджар сайта і па сувязях
з грамадскасцю Праекта