• МиорыМиоры
  • Православный храм в г. МиорыПравославный храм в г. Миоры
  • НабережнаяНабережная
  • Комплекс – районный Дом культуры и  детская школаКомплекс – районный Дом культуры и детская школа
  • Физкультурно-оздоровительный комплексФизкультурно-оздоровительный комплекс
Главная -  Год малой родины

Год малой родины


Материалы по теме:


Фотаконкурс "Мая малая Радзіма"

Вам дарагія мясціны, дзе нарадзіліся і выраслі, дзе жылі вашы продкі? Рэдакцыя "Міёрскія навіны" аб'яўляе фотаконкурс "Мая малая Радзіма" ("Моя малая Родина").

Падрабязней на старонцы: https://vk.com/club93032809


Районный турнир по интеллектуальной игре «Брейн-ринг» среди работающей молодежи

Районный Дом культуры стал традиционным местом встреч знатоков. Сюда на ежегодный фестиваль "Миоры-оpen" съезжаются интеллектуалы из разных уголков области. В преддверии фестиваля "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю" проходит "Что? Где? Когда?". А недавно завершился и районный турнир "Брейн-ринг". В борьбе за главный приз сошлась работающая молодёжь.

Читать далее: районная газета «Міёрскія навіны»


Навесці парадак у кожным куточку Міёр

У панядзелак, 23 красавіка, у райвыканкаме прайшла нарада па пытаннях добраўпарадкавання. Старшыня камісіі Марыя Баніфатава і яе намеснік Леанід Лясовіч вызначылі адказных, якія пройдуць па вуліцах горада і правераць кожны куточак, правялі інструктаж.

Марыя Мікалаеўна адзначыла, што шмат пытанняў да прыватнага сектара. Большасць гараджан ужо прыбралі свае ўладанні. Аднак некаторым неабходна яшчэ раз нагадаць пра абавязак утрымліваць свае двары ў належным стане. Гэтым і зоймуцца адказныя асобы з розных арганізацый і ўстаноў горада.

Аднак іх задача — не толькі ўказаць на недахопы. Лепшых неабходна адзначаць. Спадабалася, як выглядае падворак — падзякуйце гаспадару за стараннасць і сумленнасць.

Леанід Іванавіч звярнуў увагу, што навесці парадак можна з малымі ўкладаннямі. Неабавязкова выстаўляць высокія агароджы і прыдумваць архітэктурныя формы. Як мінімум — прыбраць у сваім двары, пафарбаваць і падрамантаваць агароджу. Калі няма магчымасці зрабіць гэта, знясіце яе наогул.

Прывядзіце ў парадак месца, дзе жывяце. Не чакайце, пакуль хтосьці прымусіць вас гэта зрабіць або дапаможа. Нашмат прыемней праводзіць час у чыстым, камфортным асяродку. Якім ён будзе, залежыць ад нас.


У Год малой радзімы добраўпарадкаванне ў Міёрах і Дзісне

У Год малой радзімы паўсюдна ў рэспубліцы актывізуецца работа па добраўпарадкаванні населеных пунктаў. Камунальная служба, прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў у Міёрах і Дзісне выкарысталі сонечныя дні перад велікоднымі святамі, каб пачаць ачыстку заасфальтаваных вуліц ад рэшткаў пясчана-солевай падсыпкі. Паступова далучаюцца да ўборкі смецця ў дварах і на сядзібах гаспадарлівыя гараджане і вяскоўцы.

Чытаць далей…


Наш зямляк з Міжрэчча Франц Сіўко — аўтар адзінаццаці кніг сустрэўся з землякамі

Наш зямляк Франц Сіўко — аўтар адзінаццаці кніг. Ён празаік, які не цураецца паэзіі. Не толькі захапляльны аўтар, але і вопытны педагог, выкладчык, умелы лектар і цікавы суразмоўца. Таму сустрэча з міёрскімі прыхільнікамі літаратуры, якая прайшла ў раённай бібліятэцы 18 студзеня, за дзве гадзіны шматлікую аўдыторыю не стаміла.

Чытаць далей: раённая газета «Міёрскія навіны»


На Міёршчыне ў Год малой радзімы ўвага звернута на навядзенне парадку

Маючы на ўвазе, што 2018-ы аб'яўлены Годам малой радзімы, кожны куточак зямлі належыць прывесці ў парадак і пастаянна яго п адтрымліваць. Кіраўніцтва раёна акрэсліла задачы на бліжэйшыя месяцы перад службамі райвыканкама, суб'ектамі гаспадарання, сельскімі Саветамі.

Чытаць далей…


Адкуль пункты Лявонпаль, Міёры, Дарожкавічы, Мілашова?

Гісторыя многіх вёсак раёна непарыўна звязана з іх уладальнікамі. І назвы некаторыя атрымалі менавіта ў іх гонар. Вядомая гісторыя Лявонпаля. У 18 стагоддзі ён аб'яднаў вёскі Лількі і Чурылавічы. Ігнат Лапацінскі назваў мястэчка ў гонар свайго бацькі, Лявона Лапацінскага. Гэта быў буйны памешчык, валодаў некалькімі маёнткамі. Назва захавалася да нашых дзён.

Чытаць далей…


СЯМЕЙНЫ ЛАД

Сям'я Мар'яна і Ангеліны АНАШКАЎ з вёсачкі Зачарэўе