• Православный храм в г. МиорыПравославный храм в г. Миоры
  • НабережнаяНабережная
  • Комплекс – районный Дом культуры и  детская школаКомплекс – районный Дом культуры и детская школа
  • Физкультурно-оздоровительный комплексФизкультурно-оздоровительный комплекс
  • 45 лет45 лет
Главная -  Социальная сфера -  Общественные организации -  Миорская районная организация Белорусского общества Красного Креста

Миорская районная организация Белорусского общества Красного Креста



Председатель районной
организации БО «Красный Крест»
Лискова Анна Викторовна
тел. 4 17 72

Направления деятельности Белорусского Общества Красного Креста

Устав

Витебская областная организация Белорусского Общества Красного Креста

Контакты Витебской областной организации

Новости

Абараніць і падтрымаць ахвяр гандлю

У рамках рэалізацыі праекта "Рука дапамогі" ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях арганізуюцца мерапрыемствы, накіраваныя на дапамогу пацярпелым ад гандлю і бежанцам: псіхалагічная падтрымка, перанакіраванне ў іншыя арганізацыі ў адпаведнасці з патрэбамі, выпрацоўка індывідуальнай праграмы дапамогі, пасрэдніцтва ў аказанні бясплатных медыцынскіх паслуг, накіраванне да юрыстаў, кансультаванне псіхолага, выдача гуманітарнай дапамогі, удзел у трэнінгах Чырвонага Крыжа і іншае.

У цяжкую жыццёвую сітуацыю трапіла і сям'я С. з Міёр. Яна таксама ўключана ў праграму па аказанні дапамогі пацярпелым, якія знаходзіліся на рабоце за мяжой, у дадзеным выпадку — у Расійскай Федэрацыі. Ім аказана падтрымка ў больш за 200 беларускіх рублёў. Набыты абутак, прадукты харчавання і іншыя неабходныя рэчы.

Просьба пацярпелых звяртацца па нумарах "гарачай лініі": бясплатны званок па Беларусі—8 801 201 5555 ці 113, званок з-за мяжы платны — 8 10 375 162 21 8888.

Ганна ЛІСКОВА, старшыня раённай арганізацыі БТ ЧК.

Аперацыя "Беларусь: перамяшчэнне насельніцтва"

На Міёршчыне ў сувязі з вайной на Украіне пражывалі і пражываюць цяпер грамадзяне з суседняй краіны. Раённая арганізацыя таварыства Чырвонага Крыжа аказвае неадкладную дапамогу адзінокім пажылым, пенсіянерам, людзям з цяжкімі формамі інваліднасці, шматдзетным і няпоўным сем'ям, цяжарным жанчынам і маці, якія кормяць, — тым, хто не мае крыніц даходу і не можа вярнуцца дадому ў бліжэйшыя месяцы.

Праяўляецца такі клопат у выдачы ваўчараў на прадукты харчавання і прамысловыя тавары на раённым узроўні. Сума штомесячнай дапамогі адпавядае мінімальнаму пражытковаму мінімуму, устаноўленаму ў Беларусі. Колькасць ваўчараў залежыць ад колькасці членаў сям'і: па аднаму на рукі. Выдаюцца штоквартальна. Аплачваюцца таксама медыцынскія паслугі і лекі на падставе дамоваў, падпісаных БТ ЧК напрамую з пастаўшчыкамі паслуг і з аптэкамі, з улікам індывідуальных патрэб бенефіцыяраў і пры прад'яўленні рэцэпту ад урача.

Павышаецца дасведчанасць уразлівых бенефіцыяраў і шырокай грамадскасці праз Інфалінію "201". Яна працуе па буднях з 19.00 да 21.00. За час рэалізацыі аперацыі апрацавана 1 200 званкоў па пытаннях выдачы ваўчараў, крытэрыяў адбору бенефіцыяраў, ваўчарнага механізму афармлення юрыдычных дакументаў, працаўладкавання, пошуку жылля.

Ганна ЛІСКОВА, старшыня раённай арганізацыі БТ ЧК.

Па законах дапамогі кіраваў Міёрскай раённай арганізацыяй БГ ЧК

"Красный Крест": Быть рядом, оказывать поддержку