|
Турзлёт Штогод ва ўрочышчы Навалака праходзіць раённы турзлёт. І гэта лета не стала выключэннем. З 6 па 8 чэрвеня ў прыгожыя мясціны з’ехалася восем каманд з аддзела адукацыі, цэнтральнай раённай бальніцы, Дзісенскага лясгаса, ПУПКС “Міёрскі”, камбікормавага завода, мясакамбіната, СВК “Туркова”, аб’яднаная пошты і электрасувязі. Праграма была вельмі насычанай і цікавай. Пачаліся спаборніцтвы з трыатлону, дзе пераможцамі выйшлі турысты лясгаса.У велатурызме як і ў агульных выніках, лідэрства аказалася за аддзелам адукацыі. Настаўнікі заваявалі першыя месцы ў валейболе, паласе перашкод, конкурсах быту, мастацкай самадзейнасці і насценгазет. У велатрыале лепшай аказалася каманда лясгаса. Па міні-футболу ў лідэрах апынулася УП “Міёрскі”. Конкурс быту ўдала атрымаўся ў ЦРБ і каманды з мясакамбіната. Аб’яднаная каманда пошты і электрасувязі вызначылася ў апошнім выпрабаванні—на самы смачны турабед. У выніку другое агульнакаманднае месца—УП “Міёрскі”, трэцяе за камбікормавым заводам. Затым ідуць лясгас, ЦРБ, СВК “Туркова”, пошта і электрасувязь, мясакамбінат. Пераможцы ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі і граматамі ад аддзела па справах моладзі і раённага камітэта ГА “БРСМ”. 
Построение участников 
Напряженные моменты соревнований
|