• Православный храм в г. МиорыПравославный храм в г. Миоры
  • НабережнаяНабережная
  • Комплекс – районный Дом культуры и  детская школаКомплекс – районный Дом культуры и детская школа
  • Физкультурно-оздоровительный комплексФизкультурно-оздоровительный комплекс
  • 45 лет45 лет

Культура

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі
Міёрскага раённага выканаўчага камітэта

г. Міёры Віцебская вобл. вул. З. Касмадзем'янскай, 37.

Начальнік - Тронькін Аляксандр Сяргеевіч, Тэл. 8 (02152) 4-22-91
Намеснік начальніка – Ашурка Аксана Васільеўна, тэл. 8 (02152) 4 93 40
Спецыялісты аддзела – тэл. 8 (02152) 4-21-62, 4-04-10
Бухгалтэрыя – тэл. 8 (02152)4-21-18, 4-94-23
Гаспадарчая группа аддзела 8 (02152) 4-97-29, 4-31-55

Адрас электроннай пошты: kultura-miory@yandex.by

Час працы: з 8.00 - 17.00. Выхадныя дні: субота, нядзеля.

Дні прыёму грамадзян па асабістых пытаннях начальнікам аддзела: кожная чацвертая серада месяца з 8.00 да 14.00.

Звесткі аб задачах і функцыях аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Міёрскага раённага выканаўчага камітэта

Аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі праводзіцца работа па афармленні дакументаў у адпаведнасці з заяўленчым прынцыпам "адно акно". Вядзецца ўлік зваротаў грамадзян, выдачы даведак, захоўваюцца тэрміны адміністрацыйных працэдур. Аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі афармляюцца 22 адміністрацыйныя працэдуры па звароце грамадзян за выдачай даведак і іншых дакументаў. Адказнай асобай па афармленні дакументаў у адпаведнасці з заяўленчым прынцыпам "адно акно" прызначана галоўны спецыяліст аддзела Кубарка Ірына Паўлаўна, кантактны тэлефон 8 (02152) 42162.

Адміністрацыйныя працэдуры, якія ажыццяўляюцца аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама

Адным з накірункаў дзейнасці ўстаноў культуры з'яўляецца выкананне сацыяльных стандартаў. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.05.2003г. № 724 "Аб мерах па ўкараненні сістэмы дзяржаўных стандартаў па абслугоўванню насельніцтва рэспублікі", а таксама рашэннем Віцебскага аблвыканкама ад 26.05.2015 года № 326 зацверджаны нарматывы абслугоўвання грамадзян і вызначаны задачы перад органамі дзяржаўнага кіравання па іх забеспячэннні ў галінах сацыяльнай сферы. У Міёрскім раёне нарматыў бюджэтнай забяспечанасці выдаткаў на фінансаванне аднаго чалавека складае: усяго 2,3 базавай велічыні.

Асноўная дзейнасць, мэты і задачы сферы культуры накіраваны на захаванне і прапаганду гісторыка-культурнай спадчыны рэгіёна, на рэалізацыю духоўнага, ідэалагічнага патрыятычнага і выхаваўчага патэнцыяла культуры і мастацтва.

Сетка ўстаноў культуры Міёрскага раёна

ДУК "Міёрская цэнтралізаваная клубная сістэма"
21 установа клубнага тыпу (Міёрскі РДК, Дзісенскі ГЦК, Дзісенскі Дом рамёстваў, Цвецінскі Дом фальклора, Лявонпальскі сельскі цэнтр культуры і адпачынку, 9 сельскіх Дамоў культуры, 6 сельскіх клубаў, 1 аўтаклуб)

Дырэктар

Фурс Аляксандр Мечыслававіч

Тэл. 8-02152-4-14-74

ДУК "Міёрская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма"
25 бібліятэк
(Міёрская цэнтральная і дзіцячая бібліятэкі, Дзісенская гарадская дарослая і дзіцячая бібліятэкі, 21 сельская бібліятэка, з іх 12 бібліятэк аграгарадкоў, 4 сельскіх бібліятэк-клубаў, 1 інтэгрыраваная бібліятэка ( Дрыгучская), 2 профільныя бібліятэкі (Дзісенская дзіцячая – бібліятэка сямейнага чытання і Туркоўская – бібліятэка – цэнтр экалогіі.)

Дырэктар

Скавародка Аліна Аляксееўна

Тэл. 8-02152-4-13-35

ДУА "Міёрская дзіцячая школа мастацтваў"
мае 2 філіялы ў г. Дзісна і аг. Язна, 2 педкласы ў аг. Чапукі і аг. Павяцце

Дырэктар

Чарняўскі Баляслаў Часлававіч

Тэл. 8-02152-4-15-93

ДУК "Міёрскі гісторыка – этнаграфічны музей"

Дырэктар

Лагунёнак Аксана Анатольеўна

Тэл. 8-02152-4-19-15

КУКПК "Міёрская раённая кінавідыасетка"

Дырэктар

Пазнякоў Мікалай Мікалаевіч

Тэл. 8-02152-4-14-46



Гісторыка - культурныя каштоўнасці раёна

Калектывы са званнем «народны», «узорны»