• Православный храм в г. МиорыПравославный храм в г. Миоры
  • НабережнаяНабережная
  • Комплекс – районный Дом культуры и  детская школаКомплекс – районный Дом культуры и детская школа
  • Физкультурно-оздоровительный комплексФизкультурно-оздоровительный комплекс
  • 45 лет45 лет
Главная -  Урожай 2017 -  Урожай 2013

Урожай 2013

Поздравляем!

Первое место в республике в номинации «Старший комбайнер и комбайнер молодежных экипажей» завоевал Виктор Петрович Шамёнок – тракторист-машинист ОАО «Узменский край». На комбайне КЗС-1218 «Полесье» он намолотил 1638 тонн зерна с 617,5 гектар уборочной площади при средней урожайности 26,5 ц/га.

Среди водителей транспортных средств третье место в республиканском соревновании занял Владимир Витальевич Сахонько из ОАО «Узменский край». На автомобиле «МАЗ-555142» он доставил с полей 2911 тонн в фактическом весе, а в условном пересчете – 3223 тонны зерна.

Тысячнікаў - букет

Умовамі раённага спаборніцтва на жніве прадугледжана ўрачыста адзначаць намалот першай тысячы тон зерня. Але 13 жніўня стала вядома, што такога паважанага выніку на Міёршчыне адначасова дасягнулі аж тры камбайнеры. Гэта Андрэй Уладзіміравіч Савейка і Іван Іосіфавіч Лакотка з ААТ “Гвардзейскі” і Віктар Пятровіч Шамёнак з “Узмёнскага краю”. Калі Іван Іосіфавіч з’яўляецца першым тысячнікам на Міёршчыне і штогод пацвярджае ў ліку першых гэтае ганаровае званне, то сёлетнія яго калегі ў ліку лідараў у раёне ўпершыню. Тым больш прыемна і ганарова.

 

 

Павіншаваць тысячнікаў з дасягненнем неадкладна накіраваліся старшыня раённага выканаўчага камітэта Ігар Валер’евіч Кузняцоў і старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Франц Антонавіч Вішнеўскі. Высокіх гасцей камбайнеры з “Гвардзейскага” чакалі ва ўрочышчы Барсукі, дзе жалі яравую пшаніцу. Старшыня гаспадаркі Міхаіл Вікенцьевіч Іваноў адзначыў, што хаця яго падначаленыя і першымі забяспечылі намалот у 1000 тон, але поспех даўся ім цяжка, бо значную частку ўраджаю сёлета “ўкрала” летняя засуха. Вось і тут, ля Барсукоў, на круг атрымліваецца толькі па 25 цэнтнераў шчуплаватага зерня.

Тым больш заслужанае дасягненне. Ігар Валер’евіч Кузняцоў павіншаваў камбайнераў Андрэя Уладзіміравіча Савейку і Івана Іосіфавіча Лакотку з поспехам, аб’явіў ім падзякі райвыканкама, пажадаў не ўступаць першынства.

Франц Антонавіч Вішнеўскі прыпаднёс перадавікам ад прафсаюза фірменныя кепкі і майкі, а яшчэ грашовыя прэміі—па мільёну рублёў.

Ад гаспадаркі слова трымаў дырэктар Міхаіл Вікенцьевіч Іваноў.

Ва “Узмёнскім краі” камбайны прыпыніў на полі літаральна ля зернесушыльнага комплексу нечаканы дожджык. Напэўна, ненадоўга, хаця за Дзвіной толькі што бачыўся сапраўдны лівень. Тут сабралася кіраўніцтва гаспадаркі. Зноў імправізаваную ўрачыстасць адкрылі старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў і прафсаюзны лідар работнікаў АПК Ф. А. Вішнеўскі: словы падзякі, віншаванні, узнагароды, падарункі. Адзначыў лепшых работнікаў жніва і дырэктар Анатоль Мікалаевіч Матэленак.

В. П. Шамёнак па адукацыі інжынер-будаўнік, аднак і камбайнер ён вопытны, бо 5 гадоў працаваў памочнікам у Віктара Анатольевіча Матэленка і ўжо столькі ж самастойна водзіць уборачны агрэгат. У папярэднія гады намалочваў такую жаданую тысячу, а сёлета мае рэальную магчымасць яе падвоіць, бо гаспадарка лідыруе па ўраджайнасці збожжавых, а наперадзе яшчэ ўборка яравога рапсу.

Дарэчы, сёлета Віктар Пятровіч працуе з з памочнікам. Гэта выпускнік будаўнічага каледжа (бачыце, якая тут традыцыя) Віктар Аляксандравіч Конах. Быць і яму выдатным камбайнерам, але ўжо пасля службы ў войску.

Нельга не адзначыць і тое, што сярод лепшых вадзіцеляў на адвозцы зерня ў вобласці ўжо двойчы названы Уладзімір Сахонька таксама з “Узмёнскага краю”. 13 жніўня на яго рахунку было 1950 тон збожжа. Можна падлічыць, колькі гэта рэйсаў з поля на збожжаток, калі ў кузаў змяшчаюцца два бункеры—12 тон у пераліку на пшаніцу, жыта крыху лягчэйшае. Летась ён даставіў на перапрацоўку 2400 т. Разлічвае, што сёлета будзе не менш.

… Прыгожа на полі за майстэрняй ва Узмёнах выстраілася 5 камбайнаў КЗС 12 18, чырвоных і такіх падобных. Пытаюся, што патрэбна, каб сярод гэтых прэтэндэнтаў адзін выбіўся ў лепшыя?

—Старанне і ўдача,—пачуў адказ ад В. П. Шамёнка.

Леанід МАТЭЛЕНАК

Раённая газета «Міёрскія навіны»