• Православный храм в г. МиорыПравославный храм в г. Миоры
  • НабережнаяНабережная
  • Комплекс – районный Дом культуры и  детская школаКомплекс – районный Дом культуры и детская школа
  • Физкультурно-оздоровительный комплексФизкультурно-оздоровительный комплекс
  • 45 лет45 лет
Главная -  Урожай 2016 -  Урожай 2015

Урожай 2015

Экипажи–тысячники на уборке урожая 2015 г. в Миорском районе

Вынікі жніва

Лідары жніва

Вышыні перамогі адольваюць руплівыя

Штогод падчаса уборкі зерневых і зернебабовых сярод вялікай кагорты камайнераў Міёршчыны у ліку першых дасягаюць тысячатонных намалотаў хлебаробы ААТ "Гвардзейскі". І сёлетняя жніво папоўніла колькасць перамог, якія ўжо ёсць на рахунку механізатараў гэтай гаспадаркі. 13 жніўня два кіроўцы "караблёў хлебнай нівы" прыдзвінскага сельгаставарыства рапартавалі аб дасягненні першых высокіх вышынь. Гэта вопытны і ўжо ўсім добра вядомы ў раёне і вобласці Іван Лакотка, які на КЗС-1218 намалаціў 1001,5 тоны збожжа, а таксама малады і перспектыўны механізатар—Роберт Іваноў, на рахунку якога на гэтую ж дату было 1003,6 тоны. ААТ "Гвардзейскі" вызначыўся на жніве-2015 не толькі руплівасцю камбайнераў, але і вадзіцеляў. У ліку пераможцаў і малады кіроўца МАЗа Васіль Аўхаронак, які ў ліку першых у раёне перавёз тысячу тон збожжа, толькі крыху адстаўшы ад свайго галоўнага саперніка, з ААТ "Узмёнскі край" Уладзіміра Сахонькі.

Столькі "зорак" у адной гаспадарцы! Ну хіба ж гэта не падстава для паездкі ў сельгаставарыства для ўшанавання перадавікоў?! Менавіта з такой ганаровай місіяй і накіравалася 14 жніўня ў прыдзвінскае ААТ прадстаўнічая дэлегацыя ў складзе старшыні райвыканкама Ігара Кузяцова, галоўнага спецыяліста аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольгі Чапулёнак, кіраўніка раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу Леаніда Хахеля. Сустрэў іх на тэрыторыі мехдвара дырэктар гаспадаркі Міхаіл Іваноў, які, шчыра прывітаўшы шаноўных гасцей, запрасіў іх у паездку на аддаленае поле, дзе камбайнеры вялі абмалот ячменю. Пакуль ехалі, пагутарылі з кіраўніком вясковага працоўнага калектыву. Міхаіл Вікенцьевіч падкрэсліў, што азімую збажыну, якая займала 640 га ужо ўбралі, і яна вельмі парадавала намалотам, даўшы з гектара больш чым па 43 цэнтнеры. А вось ураджай яравых зерневых і зернебабовых, пад якімі 485 га, будзе меншым, бо з-за працяглай засухі зерняткі не паспелі належным чынам сфарміравацца. Тым не менш, сёлета хлебаробы плануюць атрымаць збожжа на 600-800 тон больш леташняга.

—У мінулым годзе мы за жніво намалацілі 3555 тон зерня, аў гэтым да 14 жніўня сабралі з палеткаў 3225 тон, а ўбраны на гэтую дату зерневыя былі толькі на 73% да неабходнага,—удакладніў М. Іваноў.

На просьбу назваць механізатараў, якія прыклалі найбольш старання ў барацьбе за ураджай, дырэктар заўважыў, што ўсяго ў гаспадарцы 16 трактарыстаў-машыністаў, з іх 12 працуюць у раслінаводчай галіне, і ўклад кожнага з іх значны. Закладвалі аснову ўраджаю, які цяпер сыплецца ў бункеры камбайнаў і кузавы грузавікоў тыя ж работнікі, якія сёння шчыруюць на жніве, працуюць на зернетоку, рыхтуюць глебу пад сяўбу азімых культур. Калектыў невялікі і праца кожнага добра бачная. Напрыклад, Андрэй Савейка, які цяпер шчыруе за рулём камбайна КЗС-1218, у перыяд сяўбы садзіцца за руль трактара ў счэпцы з сеялкай АПП-6Д і загортвае ў глебу каля 350 тон насення. Пры патрэбе ў гэтай рабоце яму дапамагае Мікалай Грэцкі, за якім замацаваны не толькі АПП-6А, а яшчэ плуг і дыскатар, з якімі ён выконвае вялікія аб'ёмы работы па перадпасяўной падрыхтоўцы глебы, і на гэтым участку яго надзейным зменшчыкам быў Міхаіл Арлоўскі, які ў гэтыя дні кіруе КЗС-10.

А наш перадавы хлебароб Іван Лакотка забяспечыў важкі ўклад у сілкаванне глебы арганікай, якой мінулагодняй восенню і сёлетняй вясной мы ўнеслі на палеткі намнога больш, чым у папярэднія гады. Дапамагаў яму ў гэтым трактарыст Віктар Рачыцкі і Сяргей Аніськовіч.

Лідар жніва Роберт Іваноў станоўча зарэкамендаваў сябе на доглядзе пасеваў, ён праводзіў шматлікія хімапрацоўкі.

Называючы рупліўцаў сельгасвытворчасці, дырэктар з-за сціпласці прамоўчыў пра ўклад у агульную справу галоўнага агранома, бо на гэтай пасадзе працуе адзін з яго сыноў—Міхаіл. А старання ён, між тым, праяўляе нямала, пераняўшы ўсе бацькавы навыкі—Міхаіл Вікенцьевіч па адукацыі таксама аграном і шмат гадоў узначальваў раслінаводчую галіну ў гэтай жа гаспадарцы. Нельга не аддзначыць, што і другі сын з сям'і Івановых—Аляксей, працуе ў мясцовым таварыстве, ён па спецыяльнасці вадзіцель, але цяпер разам з Ігарам Лазаравым, задзейнічаны на ворахатаку, дзе вядзе ачыстку насення. Гэтай жа работай яны ўдваіх займаліся і міулагодняй восенню, паспеўшы да сярэдзіны верасня засыпаць на захоўванне ўсё патрэбнае для сяўбы высакаякаснае насенне. Неацанімы ўклад уносіць у работу калектыва мясцовых хлебаробаў і жонка дырэктара Ніна Раманаўна—яна разам з Тамарай Мікель штодзённа з вясны да восені забяспечвае ўдзельнікаў пасяўной, корманарыхтоўчай і ўборачнай кампаній сытнымі абедамі.

Для таго, каб не было затрымкі ў рабоце камбайнаў, добра арганізавана транспартыроўка збожжа. На гэтым участку цяпер акрамя Васіля Аўхаронка задзейнічаны яго родны брат Андрэй на МАЗ-543 і наёмныя вадзіцелі з самазваламі Леанід Ламанос, Юрый Корсак і Дзмітрый Сінкевіч. На зернетаку рупліва працуюць на пагрузчыках "Амкадор" Віктар Шапель і Сяргей Смерцеў. Тут жа ля збожжа працуюць рабочыя Васіль Лель і Аляксандр Страшкоў.

Інжынер Міхаіл Масла турбуецца пра надзейную работу усёй тэхнікі, своечасовую дастаўку запчастак. Пакуль вялікіх затрымак у рабоце з-за паломак збожжаўборачных агрэгатаў не было. Сваё старанне прыкладаюць для гэтага і зваршчыкі Сяргей Сырэвіч і Алесь Гірдзюк.

Прыемнае здзіўленне выклікае тое, што на палетках мясцовага таварыства да гэтага часу шчыруе стары, але, дзякуючы старанню мясцовых хлебаробаў, надзейны камбайн "Ліда-1300" за рулём якога цяпер Анатоль Закрэўскі, дарэчы, школу навучання на гэтым агрэгаце прайшлі многія мясцовыя хлебаробы.

Пакуль большасць механізатараў і вадзіцеляў шчыруюць на хлебнай ніве, трактарыст Мікалай Грэцкі на энерганасычаным трактары МТЗ-3022 з абаротным плугам вядзе ворыва глебы пад сяўбу азімых культур. Калі жніво ўступіць у завяршальную фазу, да гэтай справы далучыцца Міхаіл Арлоўскі, які цяпер працуе за штурвалам КЗС-10.

Вызваляе іржышчы ад саломы Віктар Лысюк, які, пакуль стаіць сухое надвор'е, імкліва скручвае яе ў рулоны.

За размовай дарога была кароткай. Дырэктарскі "Патрыёт" падруліў да камбайнаў, якія на пэўны час з нагоды ўрачыстага моманту прыпыніліся на ўскрайку поля. Старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў падзякаваў работнікам гаспадаркі за руплівую працу і высокія вытворчыя паказчыкі і ўручыў Ганаровыя граматы першым "тысячнікам" Роберту Іванову і Івану Лакотку і ліст-падзяку—вадзіцелю Васілю Аўхаронку.

Старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Леанід Хахель падарыў лепшым работнікам тэніскі і кепкі з лагатыпам АПК. А першыя на жніве-2015 камбайнеры атрымалі да таго ж і грашовыя прэміі.

У гэты ж дзень старшыня райвыканкама ўручыў ліст-падзяку і вадзіцелю ААТ "Узмёнскі край" Уладзіміру Сахонька, які на жніве займае першае месца на Міёршчыне на транспартыроўцы збожжа.

Неаднаразовы пераможца раённага і абласнога спаборніцтва, удзельнік рэспубліканскага свята "Дажынкі", у чарговы раз атрымаў таксама фірменную майку з кепкай. Вопытны кіроўца, прыгадваючы, свае рэкордныя паказчыкі адзначыў, што цяпер, каб заняць на жніве лідзіруючае месца ў рэспубліканскім працоўным спаборніцтве, трэба перавезці больш за тры тысячы тон збожжа. А 14 гадоў назад ( Уладзіміру тады было толькі 28 гадоў, цяпер—42) ён трапіў у лік пераможцаў, транспартаваўшы на машыне ЗІЛ усяго 800 тон каштоўнай прадукцыі. Падчас леташняга жніва даставіў з поля на сушылку 3000 тон, але не змог заняць нават самую ніжнюю прыступку працоўнага п'едэсталу ў абласным спаборніцтве, яго апярэдзіў калега па гаспадарцы вадзіцель Дзмітрый Белавус, які перавез крыху менш збожжа, але атрымаў перамогу, бо грузападымальнасць яго самазвала ніжэйшая.—Я ўважліва сачу за ходам раённага спаборніцтва сярод вадзіцеляў і камбайнераў праз раённую газету,—падкрэслівае Уладзімір Сахонька.—Думаю, што па выніках жніва, як і летась, нашы хлебаробы на Міёршчыне будуць наперадзе.

Атрымаўшы узнагароду, вадзіцель паспяшаўся да загружанага збожжам МАЗа, завёў машыну і накіраваўся на зернесушыльны комплекс. Мы рушылі ззаду. Загружаны цяжкавагавы самазвал плаўна амартызаваў на ямінках прасёлкавай дарогі, а мне падумалася: "Колькі буханак хлеба можна напячы з пшаніцы, якая ляжыць у самазвале Уладзіміра?! А за сезон ён перавязе каля 3000 тысяч тон!"

Несумненна, уклад пераможцаў жніва ў выкананне харчовай праграмы вельмі важкі.

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

На здымках: старшыня райвыканкама ўручае Ганаровую грамату маладому камбайнеру-тысячніку з ААТ "Гвардзейскі" Роберту Іванову; злева направа –Роберт Іваноў, лідар па адвозцы зерня прадстаўнік моладзі - вадзіцель Васіль Аўхаронак і камбайнер-тысячнік з ААТ "Гвардзейскі" Лакотка Іван; кіраўнік раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу Леанід Хахель ушаноўвае лепшага вадзіцеля з ААТ "Узмёнскі край" Уладзіміра Сахонькі (крайні злева).

Фота аўтара.

ПЛАН
информационно-идеологического обеспечения заготовки кормов и уборочной кампании в Миорском районе в 2015 году

Мероприятия

Срок исполнения

Ответственные

1.

Разработать план информационно-идеологического обеспечения заготовки кормов и уборочной кампании в каждом сельхозпредприятии. Обеспечить контроль за его выполнением.

До 24.05.2015г.

Отдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи райисполкома,
руководители
предприятий
АПК

2.

Разработать и утвердить меры по материальному и моральному стимулированию труда, обеспечению условий для качественного проведения заготовки кормов и уборочной кампании и опубликовать в районной газете условия соревнования среди рабочих и специалистов

до 24.05.2015г.

Районные комитеты (далее – РК) профсоюзов работников сельского хозяйства и продовольствия, руководители сельхозпредприятий, руководители профсоюзных комитетов, отдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи райисполкома, главный редактор газеты «Міёрскія навіны»

3.

Обеспечить неукоснительное соблюдение техники безопасности и производственной дисциплины

Постоянно

Руководители предприятий, председатели профсоюзных комитетов

4.

Провести собрания трудовых коллективов хозяйств по вопросам укрепления производственной дисциплины, довести условия оплаты труда и меры материального и морального стимулирования.
Рассмотреть вопросы, касающиеся соблюдения требований техники безопасности и охраны труда

Постоянно

Руководители
предприятий
АПК

5.

Обеспечить организацию трудовых соревнований среди механизаторов и водителей по обеспечению высоких темпов работ на заготовке кормов, в том числе среди молодежи.

Постоянно

Управление по сельскому хозяйству и продовольствию, отдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи райисполкома, руководители профсоюзных комитетов предприятий АПК, РК общественного объединения «БРСМ»

6.

Обеспечить сохранность заготовленного сена и собранного урожая

Постоянно

Управление сельского хозяйства и продовольствия, руководители предприятий АПК

7.

В целях создания на местах условий для производительного труда:
- организовать техническое обслуживание и ремонт техники непосредственно на полях, запас горюче-смазочных материалов, запчастей и их сохранность;
- обеспечить двухразовое питание;
- обеспечить бытовое и медицинское обслуживание работников

постоянно

Руководители
предприятий
АПК,
РК профсоюзов работников сельского хозяйства и продовольствия,
профсоюзные комитеты

8.

Обеспечить соблюдение технологических процессов заготовки кормов и уборки урожая с учетом погодных условий

Постоянно

Управление сельского хозяйства и продовольствия, руководители предприятий АПК

9.

Оформить информационные стенды, отражающие ход заготовки кормов и уборочной кампании

Постоянно

Управление по сельскому хозяйству и продовольствия, отдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи райисполкома,
заместители руководителей по идеологической работе предприятий АПК, руководители профсоюзных комитетов

10.

Организовать выезд агитбригад и коллективов художественной самодеятельности

Постоянно

Отдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи райисполкома, руководители предприятий АПК, РК профсоюзов работников сельского хозяйства и продовольствия

11.

Организовать размещение в местах массового посещения работников наглядную информацию и социальную рекламу, пропагандирующую труд, достижения работников АПК, дисциплину и порядок на производстве

Постоянно

Отдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи райисполкома, заместители руководителей по идеологической работе,
РК профсоюзов работников сельского хозяйства и продовольствия,
профсоюзные комитеты

12.

Обеспечить гласность результатов работы в период страды, ввести на страницах районной газете, радио постоянно действующие рубрики, в которых широко освещать ход трудовых соревнований, рассказывать о лучших работниках АПК, трудовых династиях, встречах руководителей района, районных служб с работниками, занятыми на уборочной и т.д.

Постоянно

Управление по сельскому хозяйству и продовольствию, отдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи райисполкома, главный редактор районной газеты «Міёрскія навіны»

13.

Организовать встречи руководителей района, районных служб с механизаторами, водителями, другими категориями рабочих и специалистов, занятых на заготовке сенажа, сена, уборке, сушке и отвозке зерновых

Постоянно

Управление по сельскому хозяйству и продовольствию, отдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи райисполкома

14.

Практиковать меры морального поощрения тружеников:
- поднятие флага в честь победителя;
- вручение в торжественной обстановке переходящих вымпелов;
- молнии, благодарственные письма.

Постоянно

Отдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи райисполкома,
заместители руководителей по идеологической работе предприятий АПК

15.

Организовать шефскую помощь труженикам села в период заготовки кормов и уборочной кампании

Постоянно

Руководители организаций

16.

Обеспечить бесперебойную работу объектов социально-культурной сферы: магазинов, ФАПов, детских садов и т.д.

Постоянно

Руководители соответствующих служб