Абарона правоў спажыўцоў
Тавары лёгкай прамысловасці, якiя прапанаваны спажыўцам, павінны адпавядаць патрабаванням якасці і бяспекі.
Пытанні якасці і бяспекі тавараў лёгкай прамысловасці, якія рэалізуюцца, па-ранейшаму актуальныя.
Звяртаем увагу! Згодна з патрабаваннямі ТР МС 017/2011 маркіроўка прадукцыі лёгкай прамысловасці павінна легка чытацца, быць дакладнай і даступнай для агляду і ідэнтыфікацыі.
Прыздзяйсненніпакупкінеабходнапераканаццаўнаяўнасціабавязковайінфармацыінарускайабобеларускаймовенатавары (этыкетцы, якаяпрымацоўваеццадатавару, таварнымярлыку), аменавіта: пранайменневытворцыі / ціпрадаўца, датувырабу, складсыравіны, адрас (месцазнаходжанне) прадаўца, адрас (месцазнаходжанне) вытворцы, адзінызнакабарачэнняпрадукцыінарынкукраін-членаўМытнагасаюза (ЕАС) іінш.
Прыэксплуатацыіадзенняііншыхтэкстыльныхвырабаўвартазвяртацьувагуназнакі, інструкцыіпаасаблівасцяхдоглядузавырабаміўпрацэсеэксплуатацыіііншыяабазначэнні.
Звяртаем увагу! Прадавец абавязаны па патрабаванні спажыўца прадаставіць яму дакументы, якія пацвярджаюць якасць тавару.
Звяртаем увагу! Не дапускаюцца на тавары ўказанне «экалагічна чыстая», «артапедычная» і іншыя аналагічныя зацвярджэнні без дакументаў, якія пацвярджаюць дакладнасць гэтай інфармацыі.
Звяртаем увагу! Кожны спажывец пры куплі тавараў павінен уважліва ставіцца да выбару, вывучаючы інфармацыю аб умовах прадастаўлення скідак, правядзення акцый або інфармацыю наступнага зместу: «апошні дзень акцыі», «ліквідацыя склада / крамы», «татальны распродаж» і іншых хітрасцях нядобрасумленных суб'ектаў і не забываць пра свае правы.
Бяспечных, якасных і прыемных пакупак!
Карысная інфармацыя для спажыўцоў
На афіцыйным сайце Дзяржстандарта размешчаны рэестры, дзе спажыўцы могуць атрымаць інфармацыю:
- адзіны рэестр выдадзеных сертыфікатаў адпаведнасці і зарэгістраваных дэкларацый адпаведнасці Мытнага саюза;
- рэестр небяспечнай прадукцыі, якая забаронена да ўвозу і (ці) абарачэння на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
- рэестр Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці.