• НабярэжнаяНабярэжная
  • МіёрыМіёры
  • Праваслаўны храм у г. МіёрыПраваслаўны храм у г. Міёры
  • Фізкультурна-аздараўленчы комплексФізкультурна-аздараўленчы комплекс
  • Комплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваўКомплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваў
Галоўная -  Улада -  Прадстаўнічая ўлада

Прадстаўнічая ўлада

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Шаўчук Мікалай Мікалаевіч – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання ад Полацкай сельскай выбарчай акругі №28.


Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Мацвееў Уладзімір Сямёнавіч– член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь семага склікання ад Віцебскай вобласці.


Міёрскі раённы Савет дэпутатаў

211287, г. Міёры, вул. Дзяржынскага, 17
(будынак Міёрскага раённага выканаўчага камітэта)
Тэлефоны:
8 (02152) 5 19 35 - старшыня
8 (02152) 5 19 49 - галоўны спецыяліст

Рэжым працы:
Панядзелак-пятніца
з 8.00 да 12.00
з 13.00 да 17.00
выхадныя дні: субота, нядзеля.

Адправіць электронны зварот

Старшыня раённага Савета дэпутатаў -
Баніфатава Марыя Мікалаеўна
Тэл. 8 (02152) 5 19 35

Дні прыёму: першая і трэцяя серада месяца
Час прыёму: 8.00-13.00

Месца прыёму: г. Міёры, вул. Дзяржынскага, 17, кабінет № 2

Старшыня раённага Савета дэпутатаў на падставе арт.22 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь»:

- узначальвае Савет, кіруе яго працай, забяспечвае ўзаемадзеянне з адпаведным выканкамам;
- прадстаўляе Савет ва ўзаемаадносінах з іншымі дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі і грамадзянамі;
- зацвярджае штатны расклад адпаведнага Савета;
- склікае сесіі Савета, арганізоўвае працу па падрыхтоўцы сесій Савета, вядзе пасяджэнне Савета;
- арганізуе кантроль за выкананнем рашэнняў Савета;
- прызначае на пасаду і вызваляе ад пасадаў работнікаў апарата Савета, заключае (працягвае, скасоўвае) з імі працоўныя дагаворы (кантракты), прымяняе да іх меры заахвочвання, дысцыплінарнага спагнання;
- запрашае на пасяджэнні Савета прадстаўнікоў іншых саветаў, выканаўчых і распарадчых органаў, іншых арганізацый, органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, а таксама грамадзян;
- накіроўвае на заключэнне пастаянных камісій праекты рашэнняў Савета, дае даручэнні старшыням пастаянных камісій;
- падпісвае рашэнні, пратаколы пасяджэнняў Савета, выдае распараджэнні;
- арганізоўвае разгляд запытаў дэпутатаў Савета;
- арганізуе працу Савета па разглядзе зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, вядзенні кнігі заўваг і прапаноў. Пры неабходнасці ўносіць прапановы па такіх зваротах на разгляд сесіі Савета;
- ажыццяўляе асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб;
- дакладвае Савету аб стане спраў на адпаведнай тэрыторыі і па іншых пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі, прадстаўляе сесіі Савета па меры неабходнасці, але не радзей аднаго разу ў год справаздачы аб сваёй дзейнасці, а таксама інфармуе грамадзян аб стане спраў на адпаведнай тэрыторыі;
- ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства;
- уносіць на разгляд Савета прапановы аб адмене не адпаведных заканадаўству распараджэнняў старшыні адпаведнага выканкама, рашэнняў выканкама, ніжэйстаячага Савета, распараджэнняў старшыні ніжэйстаячага Савета;
- узначальвае прэзідыум Савета, арганізоўвае працу па падрыхтоўцы яго пасяджэнняў, вядзе пасяджэнні.