• Миорский районный исполнительный комитетМиорский районный исполнительный комитет
  • МиорыМиоры
  • Православный храм в г. МиорыПравославный храм в г. Миоры
  • НабережнаяНабережная
  • Комплекс – районный Дом культуры и  детская школаКомплекс – районный Дом культуры и детская школа
  • Физкультурно-оздоровительный комплексФизкультурно-оздоровительный комплекс
Главная -  Новости -  Новости района

Кіраўніцтва Міёрскага раёна віншуе хрысціянаў, якія святкуюць Вялікдзень 4 красавіка

02.04.2021

Паважаныя жыхары Міёрскага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні са Светлым Вялікаднём!

Свята Уваскрэсення Хрыстова звяртае ўсіх нас да шматвякавых хрысціянскіх каштоўнасцей, нагадвае аб міласэрнасці і любові да бліжняга, напаўняе верай і дабром.

Велікодныя ўрачыстасці аб'ядноўваюць людзей, заклікаюць шанаваць бясценны дар жыцця, захоўваць мір у сваім сэрцы, сваёй сям'і, на роднай зямлі.

Няхай святочныя велікодныя дні падораць вам цяпло і добры настрой, натхняюць на новыя пачынанні і добрыя справы на карысць роднай краіны.

Няхай давер і згода пануюць у вашым доме!

Моцнага здароўя вам і вашым блізкім, шчасця, міру і дабрабыту!

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Міёрскі раённы Савет дэпутатаў