Дарагія жыхары Міёршчыны!
Шчыра віншуем усіх хрысціян, якія святкуюць Божае Нараджэнне
25 снежня!
Калядныя святы напаўняюць нашыя сэрцы высакароднымі помысламі і ўчынкамі, міласэрнасцю і шчырасцю, імкненнем да яднання на карысць сям'і і роднага краю.
Няхай гэтыя святочныя дні захаваюць ўсё самае лепшае, апраўдаюць усе надзеі і мары, сагрэюць вашы дамы цяплом, спакоем і ўтульнасцю, падораць ўсмешкі і добры настрой.
Жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, міру, дабра і дабрабыту!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў