• Миорский районный исполнительный комитетМиорский районный исполнительный комитет
  • МиорыМиоры
  • Православный храм в г. МиорыПравославный храм в г. Миоры
  • НабережнаяНабережная
  • Комплекс – районный Дом культуры и  детская школаКомплекс – районный Дом культуры и детская школа
  • Физкультурно-оздоровительный комплексФизкультурно-оздоровительный комплекс

Падлеткі не супраць выпіць

28.03.2017

Папярэдзім
Падлеткі не супраць выпіць

На ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх Міёрскага раённага аддзела ўнутраных спраў знаходзіцца 10 падлеткаў за распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва.

П'янства – найвастрэйшая сацыяльная праблема. Асабліва калі ўжыванне алкаголю становіцца звычкай для моладзі. Як сведчыць статыстыка, кожнае чацвёртае падлеткавае злачынства ўчыняецца ў стане ап'янення.

З п'янствам непаўналетніх вядуць пастаянную барацьбу супрацоўнікі міліцыі і іншыя зацікаўленыя службы. Выяўляем асоб, якія схіляюць падлеткаў да ўжывання алкагольных напояў, папярэджваем продаж спіртнога непаўналетнім у гандлёвых кропках. У мінулым годзе выяўлена 5 фактаў рэалізацыі спіртнога пакупнікам да 18 год, сёлета за тры месяцы – 2.

Адзначым, адказнасць за вышэйназваныя правапарушэнні стала больш строгай. Згодна з артыкулам 12.17 КаАП, продаж алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва непаўналетнім караецца штрафам ад 20 да 50 базавых велічынь. Паўторны выпадак – штраф ад 30 да 50 БВ. За схіленне падлеткаў да ўжывання спіртнога артыкул 17.4 КаАП вызначае штраф ад 10 да 30 базавых.

Хтосьці заўважыць, што забаронамі і ўзмацненнем адказнасці праблему з п'янствам не вырашыць. Аднак менавіта такія меры дапамагаюць зрабіць спіртное менш даступным для непаўналетніх.

Выявіць падлеткаў, схільных да ўжывання алкаголю, і асоб, якія гэтаму садзейнічаюць – важная задача для органаў унутраных спраў, адукацыі, аховы здароўя, працоўных калектываў і грамадскасці.

Дзеці – наша заўтра. Нельга дапусціць, каб у гэтай будучыні быў дыягназ – хранічны алкагалізм.

Святлана ХАДАНЁНАК, старшы ўчастковы інспектар ІСН Міёрскага РАУС.