• Миорский районный исполнительный комитетМиорский районный исполнительный комитет
  • МиорыМиоры
  • Православный храм в г. МиорыПравославный храм в г. Миоры
  • НабережнаяНабережная
  • Комплекс – районный Дом культуры и  детская школаКомплекс – районный Дом культуры и детская школа
  • Физкультурно-оздоровительный комплексФизкультурно-оздоровительный комплекс

Прафілактыка. Праверкі на аб’ектах АПК

24.04.2019

Праверкі аб’ектаў АПК праводзяць згодна з распараджэннем Міністэрства ўнутраных спраў № 14 ад 25 лютага 2019 года.

У перыяд веснавых палявых работ у гаспадарках раёна праходзяць маніторынгі аб’ектаў аграпрамысловага комплексу. Супрацоўнікі РАУС сумесна з іншымі зацікаўленымі службамі правяраюць умовы захоўвання таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, у тым ліку тэхнікі.

З канца сакавіка правялі 56 маніторынгаў. Некаторыя гаспадаркі раёна правяралі не адзін раз.

Па стане на 17 красавіка, складзена 27 адміністрацыйных пратаколаў у адносінах да работнікаў сельгаспрадпрыемстваў, якія знаходзіліся на рабочых месцах у стане алкагольнага ап’янення. З іх восем – вартаўнікі. Выяўлена дзесяць фактаў адсутнасці вартаўнікоў на месцах у начны час. За дробны крадзеж дызельнага паліва панёс адміністрацыйнае пакаранне адзін работнік. Два пратаколы складзены па фактах захавання афарбаванага паліва.

Кіраўнікам гаспадарак, дзе выявілі правапарушэнні, накіравалі 48 прадстаўленняў.
Маніторынгі ў сельгаспрадпрыемствах працягваюцца.

Сяргей СТОМА, старшы інспектар прафілактыкі аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Міёрскага РАУС.