15 Красавік 2025

Рэспубліканская прафілактычная акцыя "Матацыкліст!" пройдзе ў Мiёрскім раёне ў перыяд з 16 па 22 красавіка

Падчас правядзення мерапрыемства інспектарамі будуць арганізаваны прафілактычныя рэйды, накіраваныя на папярэджанне і спыненне ДТЗ з удзелам гэтага віду транспарту.

Аналіз стану дарожна-транспартнай абстаноўкі ў першым квартале гэтага года сведчыць аб павелічэнні аварый з удзелам мотатранспарту.

З пачатку 2025 года па віне вадзіцеляў двухколавых транспартных сродкаў зафіксавана 20 ДТЗ, а гэта на 7 больш, чым летась. У іх загінулі 5 чалавек, 19 атрымалі раненні. Часцяком прычынамі таму з'яўляецца сам факт масавага ўдзелу кіроўцаў матацыклаў у дарожным руху, а таксама істотнае зніжэнне ў міжсезонны перыяд навыкаў кіравання мотатранспартам, страта пільнасці з боку кіроўцаў.