Раённы Савет дэпутатаў

Міёрскі раённы Савет дэпутатаў

211287, г. Міёры, вул. Дзяржынскага, 17 (будынак Міёрскага раённага выканаўчага камітэта)

Тэлефоны:

8 (02152) 5 19 35 старшыня
8 (02152) 5 19 49 галоўны спецыяліст

Рэжым працы:
Панядзелак-пятніца
з 8.00 да 12.00
з 13.00 да 17.00
выхадныя дні: субота, нядзеля.


Старшыня раённага Савета дэпутатаў Драба Валерый Анатольевіч

Тэл. 8 (02152) 5 19 35

Дні прыёму: першая і трэцяя серада месяца
Час прыёму: 8.00-13.00

Месца прыёму: г. Міёры, вул. Дзяржынскага, 17, кабінет № 2

Старшыня раённага Савета дэпутатаў на падставе арт.22 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь»:

  • узначальвае Савет, кіруе яго працай, забяспечвае ўзаемадзеянне з адпаведным выканкамам;
  • прадстаўляе Савет ва ўзаемаадносінах з іншымі дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі і грамадзянамі;
  • зацвярджае штатны расклад адпаведнага Савета;
  • склікае сесіі Савета, арганізоўвае працу па падрыхтоўцы сесій Савета, вядзе пасяджэнне Савета;
  • арганізуе кантроль за выкананнем рашэнняў Савета;
  • прызначае на пасаду і вызваляе ад пасадаў работнікаў апарата Савета, заключае (працягвае, скасоўвае) з імі працоўныя дагаворы (кантракты), прымяняе да іх меры заахвочвання, дысцыплінарнага спагнання;
  • запрашае на пасяджэнні Савета прадстаўнікоў іншых саветаў, выканаўчых і распарадчых органаў, іншых арганізацый, органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, а таксама грамадзян;
  • накіроўвае на заключэнне пастаянных камісій праекты рашэнняў Савета, дае даручэнні старшыням пастаянных камісій;
  • падпісвае рашэнні, пратаколы пасяджэнняў Савета, выдае распараджэнні;
  • арганізоўвае разгляд запытаў дэпутатаў Савета;
  • арганізуе працу Савета па разглядзе зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, вядзенні кнігі заўваг і прапаноў. Пры неабходнасці ўносіць прапановы па такіх зваротах на разгляд сесіі Савета;
  • ажыццяўляе асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб;
  • дакладвае Савету аб стане спраў на адпаведнай тэрыторыі і па іншых пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі, прадстаўляе сесіі Савета па меры неабходнасці, але не радзей аднаго разу ў год справаздачы аб сваёй дзейнасці, а таксама інфармуе грамадзян аб стане спраў на адпаведнай тэрыторыі;
  • ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства;
  • уносіць на разгляд Савета прапановы аб адмене не адпаведных заканадаўству распараджэнняў старшыні адпаведнага выканкама, рашэнняў выканкама, ніжэйстаячага Савета, распараджэнняў старшыні ніжэйстаячага Савета;
  • узначальвае прэзідыум Савета, арганізоўвае працу па падрыхтоўцы яго пасяджэнняў, вядзе пасяджэнні.