Інфармацыя
Дзісненскі лясгас арганізаваны ў студзені 1940 года ў складзе сямі лясніцтваў: Дзісненскага, Лужкоўскага, Германавіцкага, Міёрскага, Ёдскага, Франопальскага і Язненскага.
Зараз іх дзевяць: Германавіцкае, Дзісненскае, Лужкоўскае вопытна-вытворчае, Міёрскае, Навапагосцкае, Перабродскае, Празароцкае, Узмёнскае і Язненскае.
Прамысловая вытворчасць мае наступную базу:
- лесапункт;
- рамонтна-механічныя майстэрні;
- пункт пагрузкі-разгрузкі лесаматэрыялаў у вагон.
ДЛГУ «Дзісенскі лясгас»
рэалізуе:
- лесаматэрыял;
- піламатэрыял;
- саджанцы дэкаратыўных парод;
- малыя архітэктурныя формы па індывідуальных праектах (альтанкі, арэлі, лаўкі)
прапаноўвае:
- паслугі паляўнічага комплексу: два дамы (на 5 чалавек і 6 чалавек) у сасновым лесе на беразе ракі Заходняя Дзвіна, (10 км. ад г. Дзісна, 30 км. ад г. Полацка) з усімі выгодамі, лазня, альтанкі, лодка.
- паляўнічы і экалагічны турызм: арганізацыя палявання, уладкаваны кемпінг, наведванне гаючых крыніц і асабліва ахоўных тэрыторый, у тым ліку рэспубліканскіх заказнікаў «Ельня» і «Жада».
Дзісненская лесапаляўнічая гаспадарка арганізавана ў 1997 годзе.
Плошча паляўнічых угоддзяў складае 41 тыс. га., у тым ліку лясных 12,3 тыс. га., палявых-23,6 тыс. га., водна-балотных-5,1 тыс. га.
Праводзіцца паляванне на лася на вабу і загонам, на дзіка, казулю з вышак, загонам, на пралёце спыняюцца гусі.