г. Міёры размешчаны на беразе самага вялікага з ланцужка злучаных адзін з адным азёр, на якіх гняздуецца вялікая колькасць белых лебедзяў.
Стылізаваная выява гэтай птушкі і была пакладзена ў аснову герба раённага цэнтра.
Белы лебедзь ўвасабляе белы свет (спакой і мірнае жыццё), вернасць народным традыцыям і нацыянальнай культуры, з'яўляецца сімвалам чысціні душы і высакароднасці намераў жыхароў горада і раёна.