Асноўнымі задачамі службы «адно акно» з'яўляюцца:
забеспячэнне рэалізацыі заяўнага прынцыпу «адно акно» пры звароце зацікаўленых асоб у райвыканкам за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур;
стварэнне ўмоў у райвыканкаме для падачы ў адным месцы зацікаўленымі асобамі заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур у адпаведнасці з пералікам адміністрацыйных працэдур, прыём заяў і выдача рашэнняў па якіх ажыццяўляецца праз службу "адно акно", зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 кастрычніка 2018 г. № 740;
аказанне бясплатнай кансультатыўнай дапамогі па пытаннях падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
забеспячэнне своечасовай і якаснай падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
выдача адміністрацыйных рашэнняў.