Дзяржаўная ўстанова «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Міёрскага раёна»

211287, Віцебская вобласць, г. Міёры, вул. Камуністычная, 36-2, каб. №1

E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Рэжым работы: 

панядзелак - пятніца з 8.00 - 12.00, 13.00 - 17.00

дзяжурства спецыялістаў з 12.00 - 13.00, з 17.00 - 18.00,

субота з 9.00 - 13.00 (па графіку)

Графік прыёму зацікаўленых асоб з заявамі па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур:

Панядзелак - пятніца з 08.00 - 17.00

Выхадны - субота, нядзеля

дадаткова прыём ажыццяўляе дзяжурны спецыяліст:

панядзелак 12.00-13.00, 17.00-20.00

Вышэйстаячая арганізацыя: Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Міёрскага райвыканкама (211287, г. Міёры, вул. Камуністычная, д.8, тэл. 5 15 84)

27 студзеня 1988 года рашэннем Міёрскага раённага выканаўчага камітэта «Аб арганізацыі надомнага абслугоўвання адзінокіх састарэлых і непрацаздольных грамадзян» створана аддзяленне сацыяльнай дапамогі на даму.

10 студзеня 2002 года рашэннем Міёрскага раённага выканаўчага камітэта ад 26 кастрычніка 2001 года створана дзяржаўная ўстанова сацыяльнай абароны « Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Міёрскага раёна ».

Мэта дзейнасці – ажыццяўленне на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі арганізацыйнай, метадычнай і практычнай дзейнасці па сацыяльным абслугоўванні грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

ДЫРЭКТАР Шамёнак Алена Вен е д зі ктаўна

АСНОЎНЫЯ ЗАДАЧЫ:

  • удзел у адсочванні сацыяльна-дэмаграфічнай сітуацыі і распрацоўцы прапаноў па ўдасканаленні сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі;
  • дыферэнцыраваны (па катэгорыях) улік грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, вызначэнне неабходных ім форм сацыяльнага абслугоўвання, відаў сацыяльных паслуг;
  • аказанне грамадзянам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, паслуг часовага прытулку, матэрыяльнай дапамогі, кансультацыйна-інфармацыйных, сацыяльна-бытавых, сацыяльна-педагагічных, сацыяльна-пасрэдніцкіх, сацыяльна-псіхалагічных, сацыяльна-рэабілітацыйных паслуг, паслуг сацыяльнага патранату, паслуг сядзелкі, паслуг суправаджаемага пражывання, паслуг пагадзіннага догляду за малалетнімі дзецьмі (паслугі нянькі) і іншых сацыяльных паслуг, якія ўводзяцца па рашэнні райвыканкама;
  • аказанне садзеяння грамадзянам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, у пераадоленні цяжкай жыццёвай сітуацыі і (або) адаптацыі да яе;
  • ажыццяўленне эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці ў сферы сацыяльнага абслугоўвання;
  • прыцягненне да супрацоўніцтва валанцёраў для аказання сацыяльных паслуг грамадзянам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі;
  • супрацоўніцтва з арганізацыямі розных форм уласнасці і індывідуальнымі прадпрымальнікамі па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў межах сваёй кампетэнцыі і іншыя.

Графік асабістага прыёму грамадзян

Пасада

Прозвішча, імя, імя па бацьку, рабочы тэлефон

Час прыёму грамадзян

№ кабінета

Паверх

Дырэктар

Шамёнак Алена Венедзіктаўна
5 27 89

Першая серада
месяца

5

2

Намеснік дырэктара

Батарчук Ліліана Аркадзьеўна
5 28 32

Першая пятніца месяца

4

2

Батарчук Ліліана Аркадзьеўна, намеснік дырэктара, каб. № 4, тэл. 8 (02152) 5 28 32

Пры часовай адсутнасці дырэктара яго абавязкі выконвае намеснік дырэктара Батарчук Ліліана Аркадзьеўна.

Папярэдні запіс на асабісты прыём да дырэктара, папярэдняе кансультаванне ажыццяўляе намеснік дырэктара штодзённа з 8.00 да 12.00, з 13.00 да 17.00. У яе адсутнасць - Федуковіч Таццяна Віктараўна – юрысконсульт, каб. № 1, тэл. 8 (02152) 5 27 94
Прыём зацікаўленых асоб з заявамі па адміністрацыйных працэдурах ажыццяўляецца штодзённа з 8.00 да 17.00.

Анлайн-кансультаванне па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю, пры дапамозе праграмы «Skype». Адрас skype: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

№ п/п

Дні анлайн-кансультавання

Час кансультавання

Праблемныя пытанні

Адказныя

1.

1 чацвер месяца

10.00 – 12.00

па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання

аддзяленне сацыяльнай дапамогі на даму

2.

2 чацвер месяца

10.00 – 12.00

па рабоце з інвалідамі

Аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў

3.

3 чацвер месяца

10.00 – 12.00

па прафілактыцы дэменцыі

аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў, аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі

4.

4 чацвер месяца

10.00 – 12.00

па сацыяльнай падтрымцы і прадстаўленні льгот і гарантый

аддзяленне першапачатковага
прыёму,
аналізу,
інфармавання
і
прагназавання

Тэлефон «гарачай лініі» 5-27-22

Адказныя асобы за захоўванне кнігі заўваг і прапаноў:

  • у Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Міёрскага раёна – юрысконсульт Федуковіч Таццяна Віктараўна, а ў яе адсутнасць – намеснік дырэктара Батарчук Ліліана Аркадзьеўна;
  • у аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у г. Дзісна - загадчык аддзялення Кураш Наталля Мікалаеўна, а ў яе адсутнасць – медыцынская сястра Пучкоўская Таццяна Віктараўна.

У Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Міёрскага раёна працуе 136 супрацоўнікаў, адкрыта 5 аддзяленняў:

  • Першапачатковага прыёму, аналізу, інфармавання і прагназавання;
  • Аддзяленне сацыяльнай дапамогі на даму;
  • Аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў;
  • Аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў (знаходзіцца ў г.Дзісна);
  • Аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і суправаджаемага пражывання.

Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Міёрскага раёна мае вопыт супрацоўніцтва з міжнароднымі грамадскімі і дабрачыннымі арганізацыямі, пры спонсарскай падтрымцы якіх рэалізуюцца многія сацыяльныя праекты, папаўняецца матэрыяльна-тэхнічная база.

Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Міёрскага раёна жыве ў рытме сённяшняга дня. Паслугі, якія аказваюцца насельніцтву, карэкціруюцца і папаўняюцца, шукаюцца новыя формы работы. Яго работнікі – энтузіясты, з першых дзён сталі ствараць летапіс і традыцыі, галоўная з якіх – быць карыснымі людзям.

У тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Міёрскага раёна з 22 кастрычніка 2015 г. арганізаваны рознічны гандаль па ўзорах без (па-за) гандлёвых аб'ектаў сувенірнай прадукцыяй, вырабленай у рэабілітацыйна-працоўных майстэрнях аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, адаптацыі інвалідаў.

У нас можна набыць: вырабы з лёну і прыроднага матэрыялу, размаляваныя драўляныя зрэзы, кераміку, вырабы з паперы і многае іншае.

Запрашаем пакупнікоў па адрасе: г. Міёры, вул. Камуністычная, 36-2, кабінет № 3 у рабочыя дні з 8.00 да 12.00, з 13.00 да 17.00, выхадныя дні: субота, нядзеля.

АКАЗАННЕ ПАСЛУГІ ЧАСОВАГА ПРЫТУЛКУ ў «крызісным» пакоі

«Крызісны» пакой - спецыяльна абсталяванае памяшканне, забяспечанае неабходнымі відамі бытавога добраўпарадкавання і прызначанае для прадастаўлення ў выпадку неабходнасці асобам, якія знаходзяцца ў крызісным стане, часовага знаходжання, у тым ліку кругласутачнага.

У «крызісны» пакой могуць быць змешчаны грамадзяне наступных катэгорый:

  • асобы, якія пацярпелі ад гвалту, тэрарыстычных актаў, тэхнагенных катастроф і стыхійных бедстваў;
  • ахвяры гандлю людзьмі;
  • непрацаздольныя грамадзяне, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі;
  • сем'і з дзяцьмі, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі;
  • асобы з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

За больш падрабязнай інфармацыяй можна звярнуцца ў Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Міёрскага раёна па тэлефонах: 802152 5 27 89; 802152 5 27 44; 802152 3 73 53 (кругласутачна).